ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2011–2012 гг.

Выстаўкі 2011–2012 гг.

Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага

Выстаўка прымеркавана да 150-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага вучонага і грамадскага дзеяча Яўхіма Фёдаравіча Карскага. Сярод экспанатаў – кнігі з яго прыватнай бібліятэкі, а таксама архіўныя дакументы, якія датычацца жыцця і дзейнасці акадэміка.

Патрыярх беларускай сатыры

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіла выстаўку-прагляд твораў і дакументаў Кандрата Крапівы са сваіх фондаў.

Казанне Пятра Скаргі

На выстаўцы, прымеркаванай да 475-годдзя з дня нараджэння царкоўнага i палiтычнага дзеяча Рэчы Паспалiтай Пятра Скаргі (1536–1612), дэманстраваліся яго кнігі, выдадзеныя ў XVI–XVIII стст. у Кракаве, Вільні і Пінску.

Святая Пасха

Выстаўка рэдкіх рэлігійных выданняў “Святая Пасха” была прымеркавана да свята Вялікадня.

Зямля маіх продкаў. Барыс Сачанка...

Літаратурна-дакументальная выстаўка раскрыла шматграннасць таленту выдатнага празаіка. У экспазіцыю ўвайшлі каштоўныя матэрыялы з архіва пісьменніка: рукапісы, дакументы, фотаздымкі розных гадоў, кнігі, сувеніры, асабістыя рэчы.

Ex officina Elzeviriana (З друкарні Эльзевіраў)

“Эльзевірамі” называюць кнігі знакамітага галандскага выдавецтва Эльзевіраў канца XVI – пачатку XVIII ст. На выстаўцы, прысвечанай Міжнароднаму дню музеяў, дэманстраваліся старадрукі “эльзевіры” з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

“Я не самотны, я кнігу маю…”

На выстаўцы, прысвечанай 120-годдзю з дня нарджэння Максіма Багдановіча, дэманстраваўся арыгінальны экзэмпляр "Вянка" (1913) з аўтографам паэта.

Минский листок

Выстаўка была прымеркавана да 125-годдзя выдання газеты "Минский листок".

Бібліятэцы ў дар...

Выстаўка дэманстравала падарункі замежных дэлегацый, наведаўшых Нацыянальную бібліятэку Беларусі ў 2006–2009 гг.

Выстаўка была прысвечана 275-годдзю з дня нараджэння Джавані Антоніа Рыцы-Дзаноні

У экспазіцыі былі прадстаўлены старадаўнія карты з калекцыі старадрукаў аддзела рэдкай кнігі.

Выстаўка адной кнігі

На выстаўцы, прымеркаванай да Міжнароднага дня музеяў, экспанавалася адно з прыгажэйшых выданняў XVIIІ ст. – "Камедыі і трагедыі" Францішкі Уршулі Радзівіл

Радзівіліяна

Новая экспазіцыйная частка, прысвечаная князям Радзівілам.

Францыск Скарына: падарожжа на Радзіму

Экспанаваліся першадрукі Ф. Скарыны з фондаў Верхнялужыцкай навуковай бібліятэкі (Гёрліц, Германія) і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У пачатку быў Полацк: да 1150-годдзя горада

Выстаўка была прысвечана найстаражытнейшему гораду Беларусі – Полацку і знаёміла са значнымі падзеямі яго гісторыі і развіццём кніжнай культуры.

Рукапісы і рэдкія выданні Якуба Коласа ў музеі кнігі

На выстаўцы, прымеркаванай да 130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа, былі прадстаўлены рукапісы, першыя выданні і кніга з аўтографам класіка беларускай літаратуры.

Вайна 1812 года ў кніжных помніках

На выстаўцы, прымеркаванай да 200-годдзя вайны 1812 года, дэманструюцца рукапісы і рэдкія выданні, прысвечаныя ваенным падзеям таго часу.

 

Газета "Мужыцкая праўда"

Да 150-годдзя выдання "Мужыцкай праўды" экспануюцца арыгінальныя нумары першай беларускай газеты.

 

Вялікае мастацтва артылерыі

На выстаўцы дэманструюцца прыжыццёвыя выданні кнігі Казіміра Семяновіча "Вялікае мастацтва артылерыі".

 

Бібліятэкарам