ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкі

Выстаўкі

Мастацкія выстаўкі і праекты

У бібліятэцы размешчаны комплекс галерэйна-выставачных залаў агульнай плошчай больш за 3 500 кв. м, дзе могуць адначасова экспанавацца каля 600 твораў мастацтва.

Комплекс уключае шэсць галерэй:

  • “Выставачны комплекс” (плошча 1 359 кв. м, 1-шы паверх);
  • “Ракурс” (плошча 752 кв. м, 2-гі паверх).
  • “Мабільная” (плошча 296,5 кв. м, 2-гі і 3-ці паверхі);
  • “Лабірынт” (плошча 524,1 кв. м, 3-ці паверх);
  • “Атрыум” (плошча 341,6 кв. м, 3-ці паверх);
  • “Панарама” (плошча 626,2 кв. м, 22-гі паверх, закрытая аглядная пляцоўка);

У галерэйным комплексе праводзяцца выстаўкі мастацкіх твораў айчынных і замежных майстроў, сустрэчы з вядомымі дзеячамі культуры і мастацтва, што з’яўляецца значным укладам у выхаванне мастацкай культуры грамадства і садзейнічае развіццю беларускага мастацтва.

Рэжым работы мастацкіх галерэй

Для наведвання буйнамаштабных сацыяльных і камерцыйных праектаў "Выставачнага комплексу" трэба набываць білет.

Наведванне галерэй “Атрыум”, “Лабірынт”, “Мабільная” і “Ракурс” магчыма па чытацкіх білетах і ў складзе экскурсійных груп. Калі няма чытацкага білета – па прапусках “Сацыякультурны цэнтр”, для атрымання якіх неабходна звярнуцца ў рэгістратуру і прад’явіць дакумент, што сведчыць асобу. Рэжым работы галерэй адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

У галерэю “Панарама” ўваход платны, складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі (выключэнне можа складаць наведванне вернісажу ў дзень адкрыцця выстаўкі), для наведвальнікаў у складзе экскурсійных груп – бясплатны. Рэжым работы галерэі адпавядае рэжыму работы агляднай пляцоўкі.

У бібліятэцы праводзіцца вялікая колькасць мерапрыемстваў (у тым ліку і пазапланавых), перад наведваннем мастацкіх галерэй рэкамендуем удакладняць інфармацыю пра выстаўкі, якія цікавяць, па тэлефоне: (8 017) 293 28 33.

Арганізацыяй і правядзеннем мастацкіх выставачных праектаў у бібліятэцы і за яе межамі займаецца аддзел галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Кніжныя выстаўкі

Багацце і разнастайнасць фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адлюстроўваюць кніжныя экспазіцыі. Прыярытэтам у выбары экспанатаў з'яўляецца ўнікальны паўмільённы збор нацыянальных дакументаў, выдадзеных на тэрыторыі нашай краіны з пачатку XIX стагоддзя да нашага часу, а таксама выданні і матэрыялы пра Беларусь, у тым ліку і замежныя.

Дэманструюцца ўсе віды выданняў: альбомы, кнігі, брашуры, лістоўкі, карты, ноты, афішы, плакаты, афорты, афорты, паштоўкі з розных калекцый бібліятэкі.

Кніжныя экспазіцыі размяшчаюцца на 8 выставачных пляцоўках ў кальцавых калідорах 2-га і 3-га паверхаў з магчымасцю адначасовага экспанавання больш за 2 000 дакументаў.

Акрамя таго, выстаўкі размяшчаюцца ў музеі кнігі і наступных чытальных залах:

  • зале перыядычных выданняў (аванзала, 1-шы паверх, пам. 106);
  • аванзале аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (2-гі паверх, пам. 207);
  • зале прававой інфармацыі (2-гі паверх, пам. 207b);
  • зале дакументаў міжнародных арганізацый (2-гі паверх, пам. 207g);
  • зале беларускай літаратуры (2-гі паверх, пам. 205);
  • зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (3-ці паверх, пам. 305);
  • зале дакументаў па мастацтве (3-ці паверх, пам. 306).

У чытальных залах арганізаваны доступ да тэматычных спісаў літаратуры да ўсіх кніжных выставак, якія праводзяцца ў бібліятэцы. Карыстацца спісамі можна з любога рабочага месца карыстальніка.

Арганізацыяй і правядзеннем кніжных выставачных праектаў у бібліятэцы і за яе межамі займаецца аддзел галерэйна-выставачнай дзейнасці, аддзел абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі, аддзел абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі, навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства і аддзел міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Віртуальныя выстаўкі

З прадстаўленымі дакументамі з фондаў і калекцый бібліятэкі наведвальнікі віртуальных выставак могуць знаёміцца ў любы час сутак. На віртуальных стэндах – кнігі, рэпрадукцыі, паштоўкі, электронныя дакументы і інш. Інфармацыя структуравана па тэматычных раздзелах.

Выстаўкі маюць простую навігацыю з гіперспасылкамі для зручнасці перамяшчэння карыстальніка ў патрэбны раздзел, выкарыстаны дызайн палягчае ўспрыманне, да экспануемых выданняў даецца кароткая анатацыя.

Бібліятэкарам