ГалоўнаяПаслугiВіртуальныя сервісыВіртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацыйБібліятэкі-дэпазітарыі. Нацыянальная бібліятэка Беларусі – дэпазітарый ААННацыянальная бібліятэка Беларусі – дэпазітарый ААН і яе спецыялізаваных устаноў

Нацыянальная бібліятэка Беларусі – дэпазітарый ААН і яе спецыялізаваных устаноў

Са снежня 1957 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала часткай сусветнай сеткі дэпазітарных бібліятэк ААН. Тут сабрана ўнікальная калекцыя дакументаў ААН і іншых міжнародных арганізацый. У фондзе бібліятэкі прадстаўлены выданні шасці кіруючых органаў ААН: Генеральнай Асамблеі, Савета Бяспекі, Эканамічнага і cацыяльнага cавета, Савета па апецы, Міжнароднага cуда і Сакратарыята, а таксама дакументы камітэтаў, камісій, падкамісій і канферэнцый, якія да іх адносяцца. Бібліятэка таксама з’яўляецца дэпазітарыем спецыялізаваных устаноў і самастойных арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Арганізацыі Аб’яднаных Нацый:

Акрамя таго, бібліятэка атрымлівае дакументы і матэрыялы такіх міжнародных арганізацый, як Савет Еўропы (дэпазітарый з 1997 г. па 2002 г.), Еўрапейскі cаюз, Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, НАТА, Сусветная арганізацыя аховы здароўя, Міжнародны валютны фонд, Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця і інш.

Бібліятэкарам