ГалоўнаяПаслугiВіртуальныя сервісыВіртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацыйЗала дакументаў міжнародных арганізацый

Зала дакументаў міжнародных арганізацый

Mezhdunarodnyh_sm.jpg

Агульныя звесткі

2-гі паверх, пам. 207g

У зале вядзецца абслугоўванне ўсіх чытачоў бібліятэкі, выконваюцца заказы на дакументы з падсобнага фонду па вусным запыце чытача.

Агульная колькасць чытацкіх месцаў – 33, у тым ліку 5 камп’ютараў для работы з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі, 4 з якіх маюць выхад у Інтэрнэт.

Падсобны фонд залы дакументаў міжнародных арганізацый змяшчае звыш 179 тыс. адзінак захоўвання на беларускай, рускай і замежных мовах. Выдача дакументаў ажыццяўляецца па вусным запыце чытача.

Падсобны фонд залы складаецца з адкрытай і закрытай частак. У адкрытым доступе прадстаўлены выданні кіруючых органаў ААН: Генеральнай асамблеі, Савета Бяспекі, Эканамічнага і сацыяльнага савета, Міжнароднага суда, а таксама дакументы спецыялізаванных устаноў і самастойных арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Арганізацыі Аб`яднаных Нацый такіх як:

У адкрытым доступе зала таксама ёсць дакументы і матэрыялы такіх міжнародных арганізацый, як Савет Еўропы (СЕ), Еўрапейскі cаюз (ЕС), Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавору (НАТА), Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), Міжнародны валютны фонд (МВФ), Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) і інш.

Кніжны фонд залы складае 6110 адзінак захоўвання. Штомесяц у фонд паступае каля трыццаці новых выданняў. Гэта афіцыйныя справаздачы, сусветныя даклады і агляды ААН і іншых міжнародных арганізацый, матэрыялы даследаванняў міжнародных арганізацый па актуальных пытаннях сусветнага развіцця, матэрыялы праектаў, што праводзяцца міжнароднымі арганізацыямі ў Рэспубліцы Беларусь, міжнародныя прававыя дакументы (дэкларацыі, канвенцыі, рэзалюцыі), энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі.

Фонд перыядычных выданняў складае звыш 970 адзінак захоўвання.

Спіс перыядычных выданняў залы дакументаў міжнародных арганізацый.

Закрытую частку падсобнага фонду складаюць мімеаграфаваныя матэрыялы ААН і АБСЕ – першасныя рабочыя дакументы структурных падраздзяленняў гэтых арганізацый (галоўных органаў, саветаў, камітэтаў, камісій і інш.), якія дазваляюць аператыўна знаёміцца з актуальнай дакументацыяй, што выпускаецца па выніках работы ААН і АБСЕ.

Фонд мімеаграфаваных матэрыялаў складае звыш 172 тыс. адзінак захоўвання.

Новыя паступленні ў фонд залы дакументаў міжнародных арганізацый.

Дакументамі з падсобнага фонду можна карыстацца толькі ў зале. Заказ дакументаў з аддзелаў фондазахавання на залу дакументаў міжнародных арганізацый не ажыццяўляецца.

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы

У чытальнай зале забяспечаны доступ да такіх электронных інфармацыйных рэсурсаў як:

Ажыццяўляецца доступ да рэсурсаў віртуальнага цэнтра па дзейнасці міжнародных арганізацый "Адкрытая інфармацыя".

Дадатковыя магчымасці:

Дадатковыя паслугі:

  • ксеракапіраванне фрагментаў друкаваных выданняў;
  • сканіраванне фрагментаў друкаваных выданняў;
  • капіраванне інфармацыі на электронны носьбіт карыстальніка;
  • раздрукоўка электроннай інфармацыі.

Рэжым работы залы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Кантакты:

Дзяжурны бібліёграф
Тэл. (8 017) 293 27 34 (унутр. 77 34)

Загадчык сектара абслугоўвання дакументамі міжнародных арганізацый
Тэл. (8 017) 293 27 26 (унутр. 77 26)

Загадчык аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі
Тэл. (8 017) 293 28 68 (унутр. 78 68)

Бібліятэкарам