ГалоўнаяПра бiблiятэкуСлавутыя імёныБібліёграф, бібліяграфазнаўца, спецыяліст у галіне бібліятэчнага краязнаўства Р.М. Чыгірова: да 75-годдзя з дня нараджэнняБіяграфія

Біяграфія

Чыгірова Р. М.2 кастрычніка 2009 г. споўнілася 75 гадоў з дня нараджэння Рымы Міхайлаўны Чыгіровай – высокакваліфікаванага спецыяліста Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, вядомага бібліёграфа-краязнаўцы, актыўнага грамадскага дзеяча.

Нарадзілася Рыма Міхайлаўна ў 1934 г. у Маскве ў сям’і чыгуначнікаў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны бацька атрымаў накіраванне на Беларускую чыгунку, і з 1948 г. сям’я Чыгіровых пераехала ў Мінск. Пасля заканчэння ў 1952 г. сярэдняй школы Рыма Міхайлаўна паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на геолага-геаграфічны факультэт. У час вучобы займалася ў розных студэнцкіх навуковых гуртках, была прызёрам студэнцкіх спартакіяд, спаборніцтваў па мастацкай гімнастыцы.Чыгірова Р.М. сярод супрацоўнікаў беларускага аддзела НББ, 1 палова 1970-х гг.

Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1957 г. у якасці выкладчыка геаграфіі атрымала накіраванне ў Халопеніцкі раён Мінскай вобласці, але праз год па сямейных абставінах вярнулася ў Мінск. У 1961 г. Рыма Міхайлаўна была прынята на работу ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У. І. Леніна. Працуючы ў бібліятэцы, закончыла Вышэйшыя бібліятэчныя курсы і філасофскае аддзяленне прапагандысцкага факультэта Універсітэта марксізму-ленінізму пры Мінскім гаркаме КПБ.

Чыгірова Р.М. за раялемЗа час працы ў бібліятэцы Р. М. Чыгірова зарэкамендавала сябе высокакваліфікаваным спецыялістам, які дасканала валодае ўсімі відамі бібліятэчнай дзейнасці. Добрае веданне краязнаўчай літаратуры і шырокая эрудыцыя паспяхова прымяняліся ёю не толькі ў арганізацыі і вядзенні тапаграфічнай краіназнаўчай картатэкі, у абслугоўванні чытачоў, але і ў стварэнні бібліяграфічных даведнікаў.

Высокую ацэнку бібліятэчнай грамадскасці атрымаў бібліяграфічны ўказальнік “На прасторах Беларусі” (Мінск, 1968), адным з аўтараў якога была Рыма Міхайлаўна. Пазней у сааўтарстве з ёю быў падрыхтаваны шэраг бібліяграфічных паказальнікаў, сярод якіх “Беларуская ССР у Вялікай Айчыннай вайне Савецкага Саюза (1941–1945)” (1980), “Археология Белоруссии” (1988), “Чарнобыль” (1991), “Выданні Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У. І. Леніна, 1986–1990” (1991) “Новая літаратура па гісторыі і гістарычных навуках Беларусі, 1990” (1992) і інш.

Добрая тэарэтычная падрыхтоўка ў галіне краязнаўства прадугледжвала ўдзел у навукова-даследчай дзейнасці. Свае Чыгірова Р.М. сярод супрацоўнікаў беларускага аддзела НББ, 1980 г.навуковыя інтарэсы Р. М. Чыгірова звязвала ў першую чаргу з вывучэннем беларускага бібліяграфазнаўства і краязнаўчай дзейнасці айчынных бібліятэк. Яна аўтар навуковых артыкулаў, работ па беларускай бібліяграфіі, краязнаўчай дзейнасці бібліятэк, каардынацыі і кааперацыі ў гэтай галіне. Рыма Міхайлаўна займалася праблемамі фарміравання краязнаўчых фондаў і іх дэпазітарнага захоўвання, вывучэннем бібліяграфічнай забяспечанасці галін ведаў і розных сфер дзейнасці, у тым ліку беларусазнаўства і краязнаўства.

Чыгірова Р.М. сярод удзельнікаў сустрэчы з беларускім пісьменнікам А. М. Кулакоўскім, 1984 г.   Р. М. Чыгірова брала актыўны ўдзел у навукова-метадычнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Ёю падрыхтаваны шматлікія методыка-бібліяграфічныя рэкамендацыі: “Краязнаўчая работа гарадскіх бібліятэк” (1972), “Знай и люби свой край” (1979), “Работа библиотек с малоиспользуемой литературой в условиях внедрения системы депозитарного хранения” (1983), “Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк” (1994). У межах навукова-метадычнай работы зроблены шматлікія выступленні, камандзіроўкі, рэцэнзаванне артыкулаў, дысертацый, студэнцкіх дыпломных работ, аказвалася практычная дапамога супрацоўнікам бібліятэк на месцах. На працягу многіх гадоў Р. М Чыгірова ўдзельнічала ў павышэнні бібліяграфічнай кваліфікацыі розных катэгорый бібліятэчных работнікаў краіны.

За сорак адзін год працы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Рыма Міхайлаўна Чыгірова прайшла шлях ад бібліятэкара да загадчыка аддзела. Яна вылучалася найвышэйшым прафесіяналізмам, жаданнем шчодра дзяліцца ведамі, выключнай адказнасцю за любы даручаны ўчастак працы. З’яўляючыся творчым і ініцыятыўным чалавекам,Библиографы Чигирева Р.М. и Ватаци Н.Б яна праводзіла ў бібліятэцы вялікую грамадскую работу, узначальвала мастацкую самадзейнасць.

За значны ўклад у развіццё айчыннага бібліяграфазнаўства, актыўную грамадскую дзейнасць Рыма МіхайлаўнаЧыгірова шматразова ўзнагароджвалася ганаровымі граматамі Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюза работнікаў культуры, узнагароджана медалём “Ветэран працы”.

Сёння Рыма Міхайлаўна Чыгірова знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Яна з’яўляецца ганаровым членам калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, застаючыся адным з самых паважаных і вядомых яе супрацоўнікаў. Працы Р. М. Чыгіровай па-ранейшаму запатрабаваны спецыялістамі. Падтрымліваючы перамнасць пакаленняў, яе прафесійнную дзейнасць даследуюць у курсавых і дыпломных работах студэнты адпаведных факультэтаў вучэбных устаноў краіны.

Бібліятэкарам