ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіФарміраванне інфармацыйных рэсурсаўАддзел вядзення нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаў

Аддзел індэксавання дакументаў і аўтарытэтнага кантролю

Агульныя звесткі

Аддзел індэксавання дакументаў і аўтарытэтнага кантролю створаны 1 ліпеня 2021 г. у выніку аб’яднання аддзела індэксавання дакументаў і аддзела вядзення нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаў.

Дзейнасць

Дзейнасць спецыялістаў аддзела накіравана на ажыццяўленне працэсаў каардынатнага, класіфікацыйнага індэксавання дакументаў, фарміраванне і вядзенне нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаў і карпаратыўнай базы даных “Вучоныя Беларусі”.

Асноўныя функцыі аддзела:

  • сэнсавая апрацоўка ўсіх відаў дакументаў, якія паступаюць у фонды бібліятэкі, сродкамі класіфікацыйнага (з выкарыстаннем інфармацыйна-пошукавых моў УДК і ДРНТІ) і каардынатнага індэксавання
  • вядзенне нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаў як часткі лінгвістычнага і інфармацыйнага забеспячэння Зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі і электроннага каталога Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
  • фарміраванне аўтарытэтных / нарматыўных, даведачных, спасылачных машыначытаемых запісаў на наступныя тыпы аб’ектаў (энтытэты): “імя асобы”, “назва арганізацыі”, “родавае імя”, “тэматычны прадмет”, “адміністратыўна-тэрытарыяльная або геаграфічная назва”, “гандлёвая марка”, “уніфікаваны загаловак”, “імя / загаловак”, “імя / абагульняльны ўніфікаваны загаловак”, “месца выдання як пункт доступу”, “форма, жанр або фізічныя характарыстыкі дакумента”
  • карпаратыўнае фарміраванне базы даных “Вучоныя Беларусі” сумесна з установамі вышэйшай адукацыі, навуковымі інстытутамі і бібліятэкамі Рэспублікі Беларусь
  • вядзенне і рэдагаванне картачных сістэматычных і прадметнага каталогаў бібліятэкі
  • навукова-метадычная і кансультацыйная дапамога бібліятэкам рэспублікі па пытаннях індэксавання дакументаў і фарміравання аўтарытэтных / нарматыўных запісаў

Структура і штат

Заг. аддзела: Рэпіна Наталля Віктараўна
Тэл.: (8 017) 293 26 74 (унутр. 76 74)
E-mail: lobach@nlb.by
Пам. 236

Вядучы метадыст: Пугачова Святлана Аляксандраўна
Тэл.: (8 017) 293 26 88 (унутр. 76 88)
E-mail: pugacheva@nlb.by
Пам. 232

1. Сектар індэксавання дакументаў па гуманітарных навуках
Заг. сектара: Крукоўская Анастасія Феліксаўна
Тэл.: (8 017) 293 26 78 (унутр. 76 78)

2. Сектар індэксавання дакументаў па прыродазнаўчых і прыкладных навуках
Заг. сектара: Кавалеўская Нэлі Іванаўна
Тэл.: (8 017) 293 26 89 (унутр. 76 89)

3. Сектар вядзення інфармацыйна-пошукавых моў
Заг. сектара: Міснік Тамара Яўгенаўна
Тэл.: (8 017) 293 28 69 (унутр. 78 69)
Пам. 218

4. Сектар аўтарытэтнага кантролю імёнаў асоб і калектываў
Заг. сектара: Паддубная Святлана Уладзіміраўна
Тэл.: (8 017) 293 28 67 (унутр. 78 67)
Пам. 241

Спецыялісты сектара:
Тэл.: (8 017) 293 26 81 (унутр. 76 81)
Пам. 241
Тэл.: (8 017) 293 28 70 (унутр. 78 70)
Пам. 241а
Тэл.: (8 017) 293 26 62 (унутр. 76 62)
Пам. 242

Паслугі

Індэксаванне дакументаў – афармленне выхадных звестак друкаваных выданняў: класіфікацыйныя індэксы УДК і ББК, рубрыкі ДРНТІ, аўтарскі знак.

Інфармацыйныя рэсурсы

Публікацыі супрацоўнікаў аддзела

Удзел у канферэнцыях, семінарах, круглых сталах

Бібліятэкарам