ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіГрамадскія аб'яднанніФізкультурна-спартыўны клуб

Фізкультурна-спартыўны клуб

У адпаведнасці з Канцэпцыяй стварэння Рэспубліканскага інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра на базе дзяржаўнай установы "Нацыянальная бібліятэка Беларусі", зацверджанай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2005 г., пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "Аб мерах па ўдасканаленні масавай фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы" ад 14 снежня 2006 г. у 2007 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (далей – НББ) быў створаны фізкультурна-спартыўны клуб.

Мэтай работы фізкультурна-спартыўнага клуба з’яўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця, выхаванне фізічнай культуры наведвальнікаў бібліятэкі і яе персаналу праз фарміраванне і задавальненне іх рэкрэацыйна-аздараўленчых патрэб і інтарэсаў.

Спартыўна-масавая работа НББ ажыццяўляецца па наступных напрамках:

  • правядзенне карпаратыўных культурна-спартыўных свят;
  • удзел у раённых, гарадскіх і рэспубліканскіх фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемствах;
  • арганізацыя групавых і індывідуальных спартыўных заняткаў;
  • удзел у штогадовых рэспубліканскіх галіновых спартакіядах;
  • правядзенне інфармацыйна-асветніцкіх і культурных праграм;
  • арганізацыя тэматычных кніжных і мастацкіх выставак, якія папулярызуюць здаровы лад жыцця чалавека.

У рамках святкавання Дня бібліятэк штогод НББ праводзіць выязныя карпаратыўныя культурна-спартыўныя святы. Дадзеныя мерапрыемствы арганізуюцца на спартыўна-аздараўленчых турбазах з удзелам больш за 400 супрацоўнікаў НББ. На выязных спартыўна-масавых спаборніцтвах праводзяцца спартыўныя і гульнявыя конкурсы, турніры па валейболе, тэнісе, дартсе, культурна-забаўляльная праграма з удзелам тэатра клоўнаў, артыстаў эстрады, бяспройгрышная латарэя, караоке, песні пад гітару, танцавальная праграма.

На сённяшні дзень для супрацоўнікаў НББ арандуецца басейн і валейбольная пляцоўка. У цокальных памяшканнях НББ праходзяць трэніроўкі і турніры па настольным тэнісе, на тэрыторыях, што прылягаюць да будынка бібліятэкі, арганізаваны трэніроўкі па футболе і лёгкай атлетыцы. Супрацоўнікі НББ штодзень наведваюць трэнажорную залу.

Істотны ўклад у прапаганду здаровага ладу жыцця чалавека ўносіць інфармацыйна-папулярызатарская выставачная дзейнасць бібліятэкі. У НББ функцыянуе комплекс галерэйных залаў і выставачных зон, дзе экспануюцца разнастайныя тэматычныя і мастацкія выстаўкі, прысвечаныя прапагандзе здаровага ладу жыцця, сярод якіх можна назваць наступныя: "Беларусь спартыўная", "Мода на здароўе", "Беларусь турыстычная", "Здароўе насельніцтва – дабрабыт дзяржавы" і многія іншыя.

Спартыўны і здаровы чалавек заўсёды асацыіруецца з найвышэйшай якасцю эстэтычнай катэгорыі – чалавекам цудоўным. За апошні час прайшлі такія мастацкія выстаўкі, як "Чалавек цудоўны", у аснове якой раскрываецца цялесная і духоўная прыгажосць чалавека, "Чалавек і кола", дзе чалавек, яго жыццядзейнасць выступае як ідэальная форма кола, вечны рух і імкненне да дасканаласці.

Два разы на месяц для супрацоўнікаў НББ праводзяцца папулярныя інфармацыйна-асветніцкія і культурныя праграмы, тэматыка якіх накіравана на развіццё здаровага ладу жыцця чалавека, удасканаленне яго духоўнага і фізічнага стану. Так, тэмамі праграмы сталі "Мастацтва жыць ", "Чакаем цябе, малы!", "Следам за рухам танца", "Мастацтва дыхання" і іншыя. З 2008 г. для супрацоўнікаў НББ арганізаваны заняткі па класічным і ўсходнім танцы.

Зборная каманда НББ бярэ актыўны ўдзел у штогадовых рэспубліканскіх галіновых спартакіядах:

Бібліятэкарам