ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2007–2008 гг.

Друкаваныя выданні 2007–2008 гг.

Друкаваныя выданні за 2008 год

Тэмплан выпуску выдавецкай прадукцыі на 2008 год

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 10

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 10
У чарговым зборніку навуковых прац Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае публікацыю матэрыялаў па праблемах вывучэння, захавання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, па гісторыі рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, бібліяграфазнаўства, культуралогіі, падрыхтаваных беларускімі і замежнымі даследчыкамі кніжнай культуры.

I Міжнародны фестываль пейзажа, прысвечаны творчасці Віталя Цвіркі: каталог выстаўкі

I Міжнародны фестываль пейзажа, прысвечаны творчасці Віталя Цвіркі: каталог выстаўкі
І Міжнародны фестываль пейзажа, прысвечаны творчасці выдатнага мастака Віталя Цвіркі, сабраў мастакоў з 12 краін свету. Галоўная яго мэта – акрэсліць сённяшні стан пейзажа, яго месца ў творчасці сучасных мастакоў.

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку
Бюлетэнь "Новыя кнігі" аператыўна дае інфармацыю пра найбольш важныя ў навуковым і пазнавальным плане навінкі беларускага друку, змяшчае праблемна-тэматычныя і персанальныя бібліяграфічныя спісы-дадаткі. Складаецца з двух раздзелаў: "Навінкі беларускага друку" і "У полі зроку рэцэнзента", якія інфармуюць пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў, найбольш важныя артыкулы з беларускай перыёдыкі і рэцэнзіі на беларускія выданні.

Информационные ресурсы Национальной библиотеки Беларуси

Информационные ресурсы Национальной библиотеки Беларуси
Камплект уключае 45 лістовак, якія змяшчаюць звесткі пра электронныя інфармацыйныя рэсурсы, створаныя і набытыя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Мастацтва беларускай старадрукаванай кнігі: Куцеінская друкарня XVII ст.: камплект паштовак

Мастацтва беларускай старадрукаванай кнігі: Куцеінская друкарня XVII ст.: камплект паштовак
Камплект паштовак "Мастацтва беларускай старадрукаванай кнігі: Куцеінская друкарня XVII ст." прадстаўляе выявы 16 гравюр з адметных кірылічных старадрукаў, выпушчаных у Куцеінскай друкарні (пад Оршай) у XVII ст.

Мастацтва рукапіснай кнігі: Пакуты Хрыстовы: Рукапіс XIX ст.: камплект паштовак
У камплекце паштовак сабраны 16 мініяцюр з рукапісу 2-й чвэрці XIX ст. "Пакуты Хрыстовы" – выдатнага помніка стараабрадніцкай кніжнай пісьменнасці.

Мастацтва еўрапейскіх старадрукаў: Французская ілюстрацыя XVIII ст.: камплект паштовак

Мастацтва еўрапейскіх старадрукаў: Французская ілюстрацыя XVIII ст.: камплект паштовак
У камплекце паштовак "Мастацтва французскіх старадрукаў: Французская ілюстрацыя XVIII ст." сабраны 16 адметных гравюр майстроў кніжнай графікі "залатога веку" французскай ілюстрацыі.

Матэрыялы Чацвёртых міжнародных кнігазнаўчых чытанняў Новыя тэхналогіі ў захаванні дакументальных помнікаў

Матэрыялы Чацвёртых міжнародных кнігазнаўчых чытанняў "Новыя тэхналогіі ў захаванні дакументальных помнікаў"
Зборнік змяшчае тэксты выступленняў удзельнікаў Чацвёртых міжнародных кнігазнаўчых чытанняў "Новыя тэхналогіі ў захаванні дакументальных помнікаў", якія праводзіла ў лістападзе 2008 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі: камплект фотапаштовак

Нацыянальная бібліятэка Беларусі: камплект фотапаштовак
Камплект фотапаштовак знаёміць з унікальным архітэктурным збудаваннем – Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Ён адлюстроўвае арыгінальныя архітэктурныя і канструктыўныя рашэнні інтэр’ера будынка, яго мастацка-дэкаратыўнае афармленне: празрыстая столь і шкляная падлога, арыгінальныя фантанчыкі, мноства зялёных раслін, кальцавыя калідоры, упрыгожаныя пано і карцінамі вядомых беларускіх мастакоў, святлотэхнічныя кампазіцыі, вітражы і рэльефы.

Топографические примечания на знатнейшие места путешествия Ее Императорского Величества в белорусские наместничества: факсимильное издание, Санкт-Петербург, 1780

Топографические примечания на знатнейшие места путешествия Ее Императорского Величества в белорусские наместничества: факсимильное издание, Санкт-Петербург, 1780
Выданне ўключае факсімільнае ўзнаўленне выключна рэдкай кнігі "Топографические примечания на знатнейшие места путешествия Ее Императорского Величества в белорусские наместничества", выдадзенай у Санкт-Пецярбургу ў 1780 годзе. У ёй упершыню была падрабязна апісана гісторыя і сучасны стан далучаных да Расійскай імперыі ў 1772 г. усходнебеларускіх земляў, якія наведала імператрыца Кацярына II.

Друкаваныя выданні за 2007 год

Тэмплан выпуску выдавецкай прадукцыі на 2007 год

Дзіцячая літаратура Беларусі. 1996 - 2000 гг.: бібліяграфічны паказальнік

Дзіцячая літаратура Беларусі. 1996–2000 гг.: бібліяграфічны паказальнік
Чарговы (дзевяты) выпуск змяшчае звесткі пра кнігі, выдадзеныя на Беларусі ў 1996–2000 гг. дзяржаўнымі і камерцыйнымі выдавецтвамі, а таксама сумесна з выдавецтвамі іншых краін. Літаратура для дзяцей ад дашкольнага да старэйшага школьнага ўзросту прадстаўлена ва ўсёй шматграннасці яе тэм і жанраў.

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 8

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 8
У зборніку змешчаны артыкулы па прававых пытаннях аховы помнікаў, бібліяграфазнаўстве, раскрываюцца фонды рукапісаў і архіўных дакументаў, друкаванай кнігі ўстаноў культуры краіны.

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 9

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 9
Чарговы выпуск зборніка працягвае публікацыю матэрыялаў па праблематыцы дакументальных помнікаў на Беларусі, іх даследаванні і ўвядзенні ў навуковы ўжытак. У зборніку змешчаны работы па гісторыі кнігі і кнігадрукавання, гісторыі бібліятэчнай справы і асобных кнігазбораў і інш.

Национальная библиотека Беларуси: новое здание - новая концепция развития: к 85-летию основания: монография

Национальная библиотека Беларуси: новое здание – новая концепция развития: к 85-летию основания: монография
Матэрыялы манаграфіі асвятляюць асноўныя этапы будаўніцтва і асваення новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, раскрываюць яе дзейнасць у тэарэтычных, арганізацыйна-тэхналагічных і іншых аспектах, характарызуюць новы этап развіцця бібліятэкі.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў дакументах. 1922 - 2006 гг.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў дакументах. 1922–2006 гг.
Зборнік змяшчае тэксты нарматыўна-прававых актаў і службовых дакументаў з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, ведамасных архіваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама апублікаваныя ў афіцыйных выданнях Рэспублікі Беларусь і БССР, якія шматаспектна адлюстроўваюць станаўленне і развіццё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку
Штомесячны бібліяграфічны бюлетэнь выдаецца з 1960 г., інфармуе пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў і найбольш значныя артыкулы з беларускай перыёдыкі, знаёміць з рэцэнзіямі на беларускія выданні, штогод публікуе "Беларускі каляндар на…год" і матэрыялы да памятных дат беларускага календара, змяшчае бібліяграфічныя спісы і агляды па актуальных тэмах.

Самабытная спадчына нацыі: публічная бібліятэка як захавальніца народных традыцый: тэарэтыка-метадалагічны аспект

Самабытная спадчына нацыі: публічная бібліятэка як захавальніца народных традыцый: тэарэтыка-метадалагічны аспект
Кніга прысвечана захаванню і папулярызацыі народных традыцый публічнымі бібліятэкамі краіны, а таксама іх рабоце ў кантэксце культурнай разнастайнасці. Асобна разглядаецца роля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў гэтых працэсах, абагульнены вопыт яе дзейнасці ў народным кірунку.

Бібліятэчная справа на Беларусі: дакументы і матэрыялы (2 пал. ХІХ - пач. ХХ ст.)

Бібліятэчная справа на Беларусі: дакументы і матэрыялы (2 пал. ХІХ – пач. ХХ ст.)
Зборнік уяўляе сабой сістэматызаванае выданне архіўных дакументаў і матэрыялаў, якія адлюстроўваюць гісторыю развіцця публічных губернскіх, гарадскіх, грамадскіх, народных бібліятэк.

Інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі: праблемы фарміравання і выкарыстання: зб. артыкулаў

Інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі: праблемы фарміравання і выкарыстання: зб. артыкулаў
У зборніку разглядаюцца праблемы фарміравання, арганізацыі і асаблівасці захоўвання розных частак фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у тым ліку і ў гістарычным кантэксце.

Современные информационные технологии в Национальной библиотеке Беларуси: новые подходы: сб. статей

Современные информационные технологии в Национальной библиотеке Беларуси: новые подходы: сб. статей
У зборніку разглядаюцца пытанні прымянення сучасных тэхналогій у стварэнні інфармацыйнай прадукцыі, распрацоўцы комплексу інфармацыйна-тэхналагічных сістэм Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, стварэнні інтэрнэт-партала, фарміраванні электроннага сховішча, арганізацыі сістэмы карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Бібліятэкарам