ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2011–2012 гг.

Друкаваныя выданні 2011–2012 гг.

Тэмплан выпуску інфармацыйных выданняў на 2012 год

Библиотеки Беларуси в цифрах и фактах (1991–2011)

У выданні ўсебакова аналізуюцца тэндэнцыі развіцця сеткі бібліятэк Рэспублікі Беларусь, арганізацыі бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання, фарміравання і выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў, аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў, разглядаецца навукова-метадычная работа і іншыя аспекты дзейнасці бібліятэк за 1991–2011 гг. Тэкставая частка выдання дапоўнена табліцамі і графікамі.

Бібліятэчны веснік: зборнік артыкулаў. Вып. 4

Штогадовы навуковы зборнік прысвечаны пытанням фарміравання сучаснага бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы, перспектывам развіцця бібліятэк рэспублікі.

Бібліятэчны свет

Часопіс выдаецца з мэтай навукова-практычнага і навукова-метадычнага забеспячэння бібліятэчнай справы, а таксама раскрыцця творчага і навуковага патэнцыялу спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій.

Вопросы авторского права в деятельности библиотек Беларуси

Выданне прысвечана пытанням аўтарскага права і нарматыўна-прававой дзейнасці ў сферы бібліятэчнай справы, у тым ліку ў стварэнні і функцыянаванні электронных бібліятэк.

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 14

Зборнік артыкулаў з’яўляецца навуковым рэцэнзуемым выданнем, уключаным у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных, гістарычных навуках і культуралогіі.

Мінск старадаўні = Minsk in the past: камплект паштовак

Камплект падрыхтаваны на аснове калекцый паштовак з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і адлюстроўвае Мінск канца XIX – пачаіку XX ст.

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Штомесячны ўніверсальны бібліяграфічны бюлетэнь інфармуе пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў, якія паступілі ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, найбольш значных артыкулах з рэспубліканскай перыёдыкі, а таксама рэцэнзіі на беларускія выданні.

Оформление библиографических списков к диссертациям: методические рекомендации

У дапаможніку разглядаецца методыка афармлення бібліяграфічнага спіса да дысертацыі ў адпаведнасці з Інструкцыяй па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь і ДАСТ 7.1–2003 "Бібліяграфічны запс. Бібліяграфічнае апісанне. Агульныя патрабаванні і правілы складання".

Тэмплан выпуску інфармацыйных выданняў на 2011 год

Бібліятэчны веснік: зборнік артыкулаў. Вып. 3

Штогадовы навуковы зборнік прысвечаны пытанням фарміравання сучаснага бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы, перспектывам развіцця бібліятэк рэспублікі.

Бібліятэчны свет

Часопіс выдаецца з мэтай навукова-практычнага і навукова-метадычнага забеспячэння бібліятэчнай справы, а таксама раскрыцця творчага і навуковага патэнцыялу спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій.

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 13

Зборнік навуковых артыкулаў з’яўляецца навуковым рэцэнзуемым выданнем, уключаным у Пералік навковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных навуках (бібліятэказнаўстве, бібліяграфазнаўстве, кнігазнаўстве), гістарычных навуках (дакументалістыцы, дакументазнаўстве, архівазнаўстве) і культуралогіі.

Материалы VII Международных книговедческих чтений

Зборнік складаецца з тэкстаў выступленняў удзельнікаў VII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, якія ў 2011 г. праводзіць Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Штомесячны ўніверсальны бібліяграфічны бюлетэнь аператыўна інфармуе пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў, якія паступілі ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, найбольш значных артыкулах з рэспубліканскай перыёдыкі, а таксама рэцэнзіі на беларускія выданні.

Современное состояние и тенденции развития детского чтения в Республике Беларусь: по результатам республиканского исследования

У выданні адлюстраваны вынікі даследавання дзіцячага чытання, якое праводзілася Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў 2009–2010 гг.

Бібліятэкарам