ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2013–2014 гг.

Друкаваныя выданні 2013–2014 гг.

Тэмплан выпуску інфармацыйных выданняў на 2014 год

Библиографическое описание книжных изданий: практическое пособие

Дапаможнік змяшчае прыклады бібліяграфічных запісаў на дакументы кніжнага тыпу і метадычныя рэкамендацыі па іх складанні.

Бібліятэчны веснік: зборнік артыкулаў. Вып. 6

Штогадовы навуковы зборнік, прысвечаны пытанням фарміравання сучаснай бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы, перспектывам развіцця бібліятэк рэспублікі.

Бібліятэчны свет

Часопіс выдаецца з мэтай навукова-практычнага і навукова-метадычнага забеспячэння бібліятэчнай справы, а таксама раскрыцця творчага і навуковага патэнцыялу спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій.

Буквіцы: камплект паштовак

Для гэтага камплекта адабраны буквіцы з рукапісаў, якія захоўваюцца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. На паштоўках адлюстраваны не ўвесь алфавіт, а толькі некалькі літар, адметных сваім мастацкім аздабленнем.

Дзяцінства светлая пара = Детства светлая пора = Happy Childhood: камплект паштовак. Вып. 1

Першыя ілюстраваныя паштоўкі з’явіліся ў Германіі і Францыі ў 1870-я гг. Пачатак ХХ ст. быў сапраўдным бумам выдання паштовак. Асаблівай папулярнасцю карысталіся паштоўкі з выявамі дзяцей.

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 17

У чарговым выпуску навуковага зборніка працягваецца публікацыя матэрыялаў па праблемах вывучэння, захоўвання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, гісторыі рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, бібліяграфазнаўства, культуралогіі, падрыхтаваных беларускімі і замежнымі даследчыкамі кніжнай культуры.

Ініцыялы першых старадрукаў: камплект паштовак

Камплект паштовак змяшчае выявы ініцыялаў першых старадрукаў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дэкарыраваных у розных техніках: ад расфарбаваных ад рукі да гравіраваных літар.

Материалы II Международного конгресса "Библиотека как феномен культуры"

Зборнік складаецца з матэрыялаў Міжнароднага кангрэса "Бібліятэка як феномен культуры", арганізаванага ў 2014 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Матэрыялы Х Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў "Кніжная культура Беларусі XVI – сярэдзіны XVIІ ст.: да 440-годдзя выдавецкай дзейнасці Мамонічаў"

Зборнік змяшчае матэрыялы Х Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў "Кніжная культура Беларусі XVI – сярэдзіны XVIІ ст.: да 440-годдзя выдавецкай дзейнасці Мамонічаў", якія прайшлі ў 2014 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Методические рекомендации по нормированию технологических процессов в библиотеке

Выданне знаёміць з асноўнымі напрамкамі вызначэння парадку арганізацыі і правядзення нарміравання бібліятэчна-інфармацыйных працэсаў.

Методические рекомендации по формированию библиографических записей на альбомы и атласы

У выданні разглядаюцца асаблівасці запаўнення тых элементаў бібліяграфічнага запісу, якія выклікаюць найбольшыя цяжкасці пры каталагізацыі альбомаў і атласаў.

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Штомесячны ўніверсальны бібліяграфічны бюлетэнь інфармуе пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў, што паступілі ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, найбольш значныя артыкулы з рэспубліканскай перыёдыкі, а таксама рэцэнзіі на беларускія выданні.

Современные технологии в библиотечно-информационном обслуживании пользователей с нарушениями зрения: методические рекомендации

У дапаможніку разглядаюцца новыя падыходы да арганізацыі бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання невідушчых і слабавідушчых чытачоў.

Тэмплан выдавецкай прадукцыі на 2013 год

Бібліятэчнае краязнаўства: тэрыторыя вялікіх магчымасцей і перспектыў: зборнік навуковых артыкулаў

Навукова-практычны зборнік будзе садзейнічаць абагульненню вопыту краязнаўчай работы бібліятэк, арганізацыі прафесійнага ўзаемадзеяння спецыялістаў, якія займаюцца краязнаўчай работай, выпрацоўцы навуковых падыходаў у працы з краязнаўчымі дакументамі, каардынацыі ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк, грамадскіх бібліятэчных арганізацый, рэгіянальных інфармацыйных цэнтраў.

 

Бібліятэчная справа Беларусі. Дакументы і матэрыялы (1991–2005)

Выданне з’яўляецца зборнікам сістэматызаваных дакументаў, якія знаходзяцца ў фондах дзяржаўных і ведамасных архіваў, а таксама апублікаваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь, іншых афіцыйных крыніцах, і матэрыялаў, надрукаваных у сродках масавай інфармацыі.

Бібліятэчны веснік: зборнік артыкулаў. Вып. 5

Штогадовы навуковы зборнік прысвечаны пытанням фарміравання сучаснай бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы, перспектывам развіцця бібліятэк.

Бібліятэчны свет

Часопіс, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, выдаецца з мэтай навукова-практычнага і навукова-метадычнага забеспячэння бібліятэчнай справы, а таксама раскрыцця творчага і навуковага патэнцыялу спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій.

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 15, 16

У чарговым выпуску навуковага зборніка працягваецца публікацыя матэрыялаў па праблемах вывучэння, захоўвання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, гісторыі рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, бібліяграфазнаўства, культуралогіі, падрыхтаваных беларускімі і за¬межнымі даследчыкамі кніжнай культуры.

Материалы Международного конгресса "Библиотека как феномен культуры"

Зборнік складаецца з матэрыялаў Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, які ў 2013 г. праводзіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Штомесячны ўніверсальны бібліяграфічны бюлетэнь інфармуе пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў, што паступілі ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, найбольш значныя артыкулы з рэспубліканскай перыёдыкі, а таксама рэцэнзіі на беларускія выданні.

Раслінны і жывёльны свет у рукапісах і старадруках: камплект паштовак

У камплекце паштовак прадстаўлены выявы з унікальных рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх выданняў, што захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Цудоўны свет дзяцінства: камплект паштовак

Першыя ілюстраваныя паштоўкі з’явіліся ў Германіі і Францыі ў 1870-я гг. Пачатак ХХ ст. быў сапраўдным бумам выдання паштовак. Асаблівай папулярнасцю карысталіся паштоўкі з выявамі дзяцей.

Бібліятэкарам