ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2015–2016 гг.

Друкаваныя выданні 2015–2016 гг.

Тэмплан выпуску інфармацыйных выданняў на 2016 год

Бібліятэчны веснік: зборнік артыкулаў. Вып. 8

Чарговы выпуск навуковага зборніка прысвечаны пытанням фарміравання сучаснай бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы, перспектывам развіцця бібліятэк.


 biblsvet500.jpg

Бібліятэчны свет

Часопіс, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, выдаецца з мэтай навукова-практычнага і навукова-метадычнага забеспячэння бібліятэчнай справы, а таксама раскрыцця творчага і навуковага патэнцыялу спецыялістаў.

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 19

У чарговым выпуску навуковага зборніка працягваецца публікацыя матэрыялаў па праблемах вывучэння, захоўвання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, гісторыі рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, бібліяграфазнаўства, культуралогіі, падрыхтаваных беларускімі і замежнымі даследчыкамі кніжнай культуры.

Инструментарий индексатора и его применение в библиотеках Беларуси

У выданні адлюстраваны метадычныя аспекты сэнсавай апрацоўкі дакументаў у найбуйнейшых бібліятэках Беларусі і Нацыянальнай кніжнай палаце Беларусі.

Материалы ІV Международного конгресса «Библиотека как феномен культуры»

Зборнік змяшчае матэрыялы ІV Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, які ў 2016 г. праводзіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Матэрыялы ХIІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Зборнік складаецца з матэрыялаў ХII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, арганізаваных у красавіку 2016 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Штомесячны ўніверсальны бібліяграфічны бюлетэнь інфармуе пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў, найбольш значныя артыкулы з рэспубліканскай перыёдыкі, а таксама рэцэнзіі на беларускія выданні.

Праз гравюры да слова Скарыны: комплект открыток

Камплект паштовак будзе ўключаць адабраныя з розных кніг Бібліі, надрукаваных Францыскам Скарынам, гравюры з подпісамі.

Нацыянальная бібліяграфія Беларусі: методыка стварэння і выкарыстання электронных інфармацыйных рэсурсаў

У дапаможніку раскрываюцца асноўныя аб’екты ўліку нацыянальнай бібліяграфіі, крытэрыі выяўлення і адбору нацыянальных і краязнаўчых дакументаў, асаблівасці іх бібліяграфічнай характарыстыкі; даюцца метадычныя рэкамендацыі па пошуку інфармацыі ў зводным ЭІР нацыянальнай бібліяграфіі Беларусі, па індэксаванні беларусазнаўчых і краязнаўчых дакументаў.

 

Францыск Скарына: гісторыя застыла ў радках: зборнік сцэнарыяў

У выданні змешчаны сцэнарныя распрацоўкі, якія дапамогуць супрацоўнікам бібліятэк у падрыхтоўцы і правядзенні масавых мерапрыемстваў для дарослых і дзяцей, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, а таксама жыццю і дзейнасці аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў беларускай культуры эпохі Адраджэння – Францыска Скарыны.

Тэмплан выпуску інфармацыйных выданняў на 2015 год

Бібліятэчны веснік: зборнік артыкулаў. Вып. 7

Чарговы выпуск навуковага зборніка прысвечаны пытанням фарміравання сучаснай бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы, перспектывам развіцця бібліятэк.

 

Бібліятэчны свет: часопіс

Часопіс, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, выдаецца з мэтай навукова-практычнага і навукова-метадычнага забеспячэння бібліятэчнай справы, а таксама раскрыцця творчага і навуковага патэнцыялу спецыялістаў.

 

Георгій Паплаўскі. Гравюры па творах Васіля Быкава: камплект паштовак

Камплект паштовак уключае рэпрадукцыі гравюр народнага мастака Беларусі, акадэміка Георгія Паплаўскага, створаных па сюжэтах класічных твораў Васіля Быкава.

/upload/images/izdaniyabiblioteki/DETI2015.jpg

Дзяцінства светлая пара = Детства светлая пора = Happy Childhood: камплект паштовак. Вып. 2

Першыя ілюстраваныя паштоўкі з’явіліся ў Германіі і Францыі ў 1870-я гг. Пачатак ХХ ст. стаў сапраўдным бумам выдання паштовак. Асабліва папулярнасцю карысталіся паштоўкі з выявамі дзяцей.

Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 18

У чарговым выпуску навуковага зборніка працягваецца публікацыя матэрыялаў па праблемах вывучэння, захоўвання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, гісторыі рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, бібліяграфазнаўства, культуралогіі, падрыхтаваных беларускімі і замежнымі даследчыкамі кніжнай культуры.

 

Кніжныя помнікі Беларусі

У выданні раскрываюцца змест і сутнасць паняцця “кніжны помнік”, аналізуюцца асноўныя прынцыпы ідэнтыфікацыі і класіфікацыі кніжных помнікаў, асвятляюцца практычныя аспекты працы з імі ў бібліятэках, музеях, архівах, прыватных калекцыях, заснаваныя як на нацыянальным, так і замежным вопыце практычнай дзейнасці.

Мастацкая Скарыніяна: Мікалай Байрачны: камплект паштовак

Камплект паштовак уключае рэпрадукцыі твораў вядомага айчыннага мастака Мікалая Байрачнага, падрыхтаваных адмыслова для выдання А.К. Клышкі “Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга” (Мінск, 1983). Серыя мастацкіх работ у яркіх вобразах ілюструе жыццё і творчую дзейнасць славутага беларускага асветніка Францыска Скарыны.

Мастацкая Скарыніяна: Язэп Драздовіч: камплект паштовак

Камплект паштовак уключае рэпрадукцыі твораў знакамітага беларускага мастака і этнографа Язэпа Драздовіча, які лічыцца заснавальнікам беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу.

Материалы ІIІ Международного конгресса "Библиотека как феномен культуры"

Зборнік змяшчае матэрыялы ІIІ Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, які ў 2015 г. праводзіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Матэрыялы ХІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Зборнік змяшчае матэрыялы ХI Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў “Кніжная культура Беларусі XI – пачатку XХ ст.”, якія праходзілі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 16–17 красавіка 2015 г.

Наталля Паплаўская. Гравюры па творах Івана Мележа: камплект паштовак

Камплект паштовак уключае рэпрадукцыі лінагравюр Наталлі Паплаўскай, створаных у 1964 г. адмыслова для першага ілюстраванага выдання "Палескай хронікі" Івана Мележа. Арыгіналы графічных прац былі перададзены мастаком у фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Новыя кнігі: па старонках беларускага друку

Штомесячны ўніверсальны бібліяграфічны бюлетэнь інфармуе пра новыя кнігі беларускіх выдавецтваў, што паступілі ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, найбольш значныя артыкулы з рэспубліканскай перыёдыкі, а таксама рэцэнзіі на беларускія выданні.

Оформление библиографического списка к научной работе: методические рекомендации

У 2014 г. Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь зацверджаны новая Інструкцыя аб парадку афармлення кваліфікацыйнай навуковай працы (дысертацыі) на саісканне вучоных ступеняў кандыдата і доктара навук, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі і Прыклады бібліяграфічнага апісання ў спісе крыніц, якія прыводзяцца ў дысертацыі і аўтарэфераце. У дапаможніку ўлічаны змены, унесеныя ў гэтыя дакументы, прыводзяцца рэкамендацыі па складанні бібліяграфічных апісанняў розных відаў дакументаў на аснове метадычных рашэнняў, прынятых у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Тураўскае Евангелле = Туровское Евангелие = Turau Gospel: факсімільнае ўзнаўленне. Даследаванні. 2-е выданне

Выданне ўпершыню ўзнаўляе самы старажытны кніжны помнік Беларусі – Тураўскае Евангелле XI ст. 

Бібліятэкарам