ГалоўнаяПра бiблiятэкуВыдавецкая прадукцыя бібліятэкіДрукаваныя выданні бібліятэкіДрукаваныя выданні 2017 г.Друкаваныя выданні 2017 годаВільня часоў Францыска Скарыны = Vilnius Pranciškaus Skorinos laikais = Vilnius in the time of Francysk Skaryna

Вільня часоў Францыска Скарыны = Vilnius Pranciškaus Skorinos laikais = Vilnius in the time of Francysk Skaryna

 

Адказны за выпуск Гарбачова Л.В.

Напярэдадні святкавання 500-гадовага юбілею беларускага кнігадрукавання прапануем чытачам наведаць непаўторную Вільню, горад, які знаходзіўся на скрыжаванні шляхоў, гістарычных падзей і лёсаў многіх народаў і розных рэлігій. Горад, дзе выйшлі першыя беларускія кнігі, надрукаваныя тут у пачатку XVI ст. Францыскам Скарынам, асветнікам са славутага Полацка.

Выдаецца штогод 6 разоў.

Вільня часоў Францыска Скарыны паўстае ў шматлікіх выявах: ад старажытных гравюр, планаў і карт, жывапісных і графічных твораў знакамітых і малавядомых мастакоў, асобных артэфактаў, якія характарызуюць эпоху, да сучасных фотаздымкаў, зробленых з любоўю да гістарычнай спадчыны Вільнюса – сталіцы Літоўскай Рэспублікі.

Iлюстрацыйная частка кнiгi дапоўнена фрагментамi лiтаратурных твораў пра Вiльню XVI ст. вядомых аўтараў XIX – пачатку XX ст. В. Дружчыца, В. Гайжуцiса, Ю. Крашэўскага, Ф. Дабранскага. Тэксты прадстаўлены на мове арыгiналаў.

Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў.

Набыць выданне можна ў кіёску Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або па падпісцы.

Бібліятэкарам