20 лютага 2003 г. а 16-ай гадзіне ў лекцыйнай зале адбудзецца прэзентацыя кнігі У. Дубоўкі "О Беларусь, мая шыпшына..."
У прэзентацыі удзельнічаюць: Алеся Адамаўна Бабарэка (Масква), захавальніца спадчыны У.Дубоўкі; Рыгор Іванавіч Барадулін, народны паэт Беларусі; Ніл Сімонавіч Гілевіч, народны паэт Беларусі; Давідоўскі Дзмітрый Мікалаевіч, першы ўкладальнік; Пазняк Зінаіда Канстанцінаўна, рэдактар і другі ўкладальнік кнігі; Міхнюк Уладзімір Мікалаевіч, доктар гістарычных навук.
У кнігу У.Дубоўкі "О Беларусь, мая шыпшына..." уключаны вершы са зборнікаў "Строма" (1923), "Трысцё" (1925), "Credo" (1926), "Наля" (1927), "Палеская рапсодыя" (1961), "Выбраныя творы" у 2-х тамах (1965), У.Шэкспір "Санэты" (1964).
Кніга У.Дубоўкі мае дзве часткі. Першая - "У песнях я на Беларусь малюся" (вершы) і другая - "Аздобленая праўдай прыгажосць..." - пераклады санэтаў У.Шэкспіра.
Вершы ў кнізе размешчаны па зборніках. Акрамя добра вядомых твораў У.Дубоўкі ў зборніку ёсць і малавядомыя вершы паэта.
У час прэзентацыі кнігі У.Дубоўкі "О, Беларусь, мая шыпшына..." адбудзецца продаж кнігі.