Запрашаем наведаць тэматычную кніжную выстаўку "Беларусь шматнацыянальная" з 20 снежня 2006 г.
У Беларусі жывуць прадстаўнікі звыш 140 нацыянальнасцей. Гісторыя пасялення адных налічвае шмат стагоддзяў, другія прыехалі да нас параўнальна нядаўна, а трэція - у апошнія гады. Прычыны, па якіх усе яны апынуліся ў Беларусі, розныя, але наша краіна для іх стала другой радзімай, у якой яны вучацца, працуюць, бяруць шлюб, дзе нараджаюцца іх дзеці, дзе знаходзяцца магілы іх продкаў.
На выстаўцы прадстаўлена каля 200 дакументаў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Гэта кнігі, брашуры, часопісы, буклеты, ілюстраваны матэрыял.
Экспазіцыя знаёміць з гісторыяй, сучасным станам і перспектывамі развіцця шматнацыянальнай Беларусі.