З 8 па 17 чэрвеня 2005 г. у аддзеле беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца выстаўка, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння Ігната Дварчаніна паэта, публіцыста, літаратуразнаўца.
Дварчанін Ігнат Сымонавіч дэбютаваў вершамі ў 1917 г. Вершы Дварчаніна публікаваліся ў часопісу "Наш шлях", "Прамень", "Студэнцкая думка" і іншыя. У іх балючы драматызм, горкая развага пра нягоды і страты свайго народа, рамантычная вера ў светлы дзень. Публіцыстыка Дварчаніна - яркая старонка барацьбы за адраджэнне нацыянальнай культуры, сацыяльных і нацыянальных правоў роднага народа. У 1927 выдаў у Вільні "Хрэстаматыю новай беларускай літаратуры (ад 1905 г.)", якая адыграла вялікаю ролю ў школьным навучанні і патрыятычным выхаванні. Пад псеўданімам І.Гудок пераклаў на беларускую мову паэму А.Блока "Дванаццаць" (Вільня, 1926).
Тв.: [Вершы] // Ростані волі. Мн., 1990; Бел. пер. - Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве. Мн., 1991.
Літ.: БергманА. Ігнат Дварчанін // Беларускі каляндар1978. Беласток,1978; Крывіцкі Л.(Л.А. Луцкевіч) Адкапаў праўду Беларусі // Беларускі каляндар,1982. Беласток,1982; МіскоЯ. "Ласкі панскай не трэба..." // Міско Я. Маё маўклівае сэрца. Мн., 1983; Наднёманскія былі. Мн., 1968. С. 72-75.