1 лістапада 2002 г. адбылася ўрачыстая цырымонія пачатку будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Цырымонію адкрыў Прэзідэнт краіны А.Р.Лукашэнка, які падкрэсліў, што стварэнне бібліятэкі на ўзроўні сусветных стандартаў - пытанне нацыянальнага прэстыжу.
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што будаўніцтва духоўнай скарбніцы стала сапраўды агульнанароднай справай, яшчэ адным крокам да кансалідацыі нацыі.
Прэзідэнт заўважыў, што будоўля павінна весціся ў максімальна сціплыя тэрміны і, разам з тым, быць узорам будаўнічай культуры, а такім чынам, стаць прыкладам для ўсёй рэспублікі. Прэзідэнт заклікаў да якаснага тэхналагічнага ўвасаблення праекта XXIстагоддзя ў дакладна вызначаны тэрмін - 1 верасня 2005 г.
Прэзідэнт перарэзаў чырвоную стужку, і першы экскаватарны коўш напоўніўся зямлёй. З гэтага моманту і пайшоў адлік часу, які на адзін дзень наблізіў дату адкрыцця новай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.