ГалоўнаяБiблiятэкарамПрафесійныя конкурсыРэспубліканскі агляд-конкурс на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай асвеце і інфармаванні насельніцтва

Рэспубліканскі агляд-конкурс на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай асвеце і інфармаванні насельніцтва

З мэтай выяўлення і распаўсюджання лепшага вопыту работы бібліятэк па экалагічнай асвеце і інфармаванні насельніцтва, удасканалення сістэмы інфармацыйнага забеспячэння насельніцтва рэспублікі матэрыяламі па экалогіі, прыродакарыстанні і ахове навакольнага асяроддзя Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь праводзіла Рэспубліканскі агляд-конкурс на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай асвеце і інфармаванні насельніцтва.

За перыяд з 1998 г. па 2008 г. было праведзена чатыры агляды-конкурсы: 1998–1999, 2000–2001, 2002–2003, 2006–2008 гг.

Згодна з Інструкцыяй аб парадку правядзення, агляд-конкурс праводзіўся раз на два гады, паэтапна ў два туры – абласны і рэспубліканскі.

У аглядзе-конкурсе ўдзельнічалі ўсе бібліятэкі незалежна ад іх ведамаснай прыналежнасці і формы ўласнасці, якія маюць вопыт работы ў накірунках экалагічнай асветы і інфармавання насельніцтва.

Вызначэнне пераможцаў ажыццяўлялася па наступных намінацыях:

  • лепшая абласная, гарадская і раённая бібліятэкі
  • лепшая сельская бібліятэка
  • лепшая бібліятэка навучальнай установы

У кожнай з намінацый кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і мастацтва”, выяўляла лепшыя бібліятэкі, вызначаючы адно першае, адно другое і адно трэцяе месца.

Пераможцы агляду-конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі, грашовымі прэміямі, камплектамі адпаведнай літаратуры або каштоўнымі прызамі.
Бібліятэкарам