ГалоўнаяБiблiятэкарамПрафесійныя конкурсыРэспубліканскі конкурс "Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання"Вынікі V Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

Вынікі V Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

29 лістапада па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё V Беларускіх Калядных чытанняў “Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі”.

У рамках гэтага маштабнага мерапрыемства былі ўзнагароджаны пераможцы V Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”, які штогод праводзіцца сярод бібліятэк рэспублікі з мэтай актывізацыі іх асветніцкай дзейнасці па фарміраванні духоўна-маральных якасцей асобы, выхаванні патрыятызму і грамадзянскасці дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый.

На пленарным пасяджэнні Калядных чытанняў Граматамі Патрыяршага Экзарха і камплектамі кніг праваслаўнай літаратуры былі ўзнагароджаны бібліятэкі, якія занялі ў конкурсе 1-я месцы.

Так, у намінацыі “Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі” сярод гарадскіх і раённых бібліятэк прадстаўлены да ўзнагароды Цэнтральная бібліятэка імя А.С. Пушкіна ДУК “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Віцебскай вобласці, сярод гарпасялковых і сельскіх – Дружылавічская сельская бібліятэка ДУК “Цэнтральная раённая бібліятэка імя Панфёрава г. Іванава” Брэсцкай вобласці.

У намінацыі “Гісторыя праваслаўя роднага краю” сярод гарадскіх і раённых бібліятэк узнагароды атрымалі Глыбоцкая цэнтральная раённая бібліятэка ДУК “Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Віцебскай вобласці, сярод гарпасялковых і сельскіх – Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр агульнадаступнай інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці.

У намінацыі “Сям’я – спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцей” сярод гарадскіх і раённых бібліятэк была ўзнагароджана бібліятэка ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Полацка” Віцебскай вобласці, сярод гарпасялковых і сельскіх – Гарадзецкая сельская бібліятэка ДУК “Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці.

За шматгадовую сістэмную, творчую і плённую працу на ніве духоўнай асветы і духоўна-маральнага выхавання ўзнагародай адзначаны Духоўна-асветніцкі цэнтр ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева”.

За актыўную дзейнасць на ніве духоўнай асветы і традыцыі міласэрнасці да ўзнагароджання прадстаўлена спецыяльная бібліятэка-філіял № 12 “Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна”.

За актыўную жыццёвую пазіцыю і дзейнасць па папулярызацыі гісторыі праваслаўя роднага краю ўзнагароду атрымала бібліятэкар ДУА “Сінкевічская сярэдняя школа” Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Гоза Людміла Іванаўна.

Гран-пры V Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” ўручылі выкладчыку УА “Чэрыкаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй” Кальчыба Марыне Міхайлаўне за ўзаемадзеянне з Духоўна-асветніцкім цэнтрам імя свяціцеля Георгія (Каніскага) Магілёўскай епархіі падрыхтоўку сумеснай конкурснай працы “Духоўныя пастыры малой Радзімы: новапакутнікі і спавядальнікі Чэрыкаўскага краю”.

Бібліятэкі-пераможцы, якія занялі 2-я і 3-я месцы ў конкурсе, былі прадстаўлены да ўзнагароды на секцыйным пасяджэнні “Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк”.

 Af.-laureaty-konkursa.jpg
  1-laureaty-konkursa.jpg  2-laureaty-konkursa.jpg
  3-laureaty-konkursa.jpg   4-laureaty-konkursa.jpg   5-laureaty-konkursa.jpg
  6-laureaty-konkursa.jpg    

Бібліятэкарам