ГалоўнаяБiблiятэкарамПрафесійныя конкурсыРэспубліканскі конкурс "Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання"Вынікі VI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

Вынікі VI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

25 лістапада Распараджэннем па Беларускай праваслаўнай царкве зацверджаны вынікі VI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.

Заснавальнік конкурсу – Беларускі Экзархат Маскоўскага Патрыярхату. Суарганізатары – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Арганізацыю і правядзенне конкурсу ажыццяўлялі Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Конкурс праводзіцца штогод з мэтай актывізацыі асветніцкай дзейнасці бібліятэк Беларусі, удасканалення іх работы па выхаванні патрыятызму і грамадзянскасці дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый.

На разгляд рэспубліканскага журы прадстаўлены 62 работы ад публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, бібліятэк устаноў адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, бібліятэк, падведамных Беларускаму Экзархату.

Работы прадстаўляліся ў чатырох намінацыях: “Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі”, “Гісторыя Праваслаўя роднага краю”, “Сям’я – спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцей”, “Патрыятычнае выхаванне на праваслаўных традыцыях”. На рэспубліканскім этапе конкурсу вызначаны пераможцы ў кожнай намінацыі сярод гарадскіх і сельскіх бібліятэк. У выніку пасяджэння рэспубліканскім журы былі адзначаны 42 удзельнікі.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” адбудзецца ў 2021 г.

Журы конкурсу дзякуе ўсім удзельнікам, якія падалі свае работы, адзначае іх неабыякавасць, адказнасць, актыўную грамадзянскую пазіцыю і спадзяецца, што і ў далейшым конкурс будзе спрыяць удасканаленню дзейнасці бібліятэк на ніве духоўнай асветы і духоўна-маральнага выхавання.

Бібліятэкарам