ГалоўнаяБiблiятэкарамСавет бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянніКарысная інфармацыя

Карысная інфармацыя

Зніжкі для аўтараў з Беларусі на публікацыю ў часопісах выдавецтва De Gruyter

На сённяшні момант у сферы навуковых камунікацый актыўна падтрымліваецца ініцыятыва адкрытага доступу (АД) да навуковых і адукацыйных рэсурсаў.

Прынцыпы і рэкамендацыі АД сфармуляваны ў Будапешцкай ініцыятыве АД, Берлінскай дэкларацыі АД і іншых дакументах. Згодна з Будапешцкай дэкларацыяй, адзінай умовай на ўзнаўленне і распаўсюджванне публікацый павінна быць наяўнасць спасылак на працу пры яе выкарыстанні і цытаванні і захаванне праў аўтара на кантроль цэласнасці сваёй працы. Поспех ініцыятывы АД грунтуецца на гарманічным спалучэнні інтарэсаў усіх удзельнікаў камунікацыйнага працэсу: аўтараў, выдаўцоў, навуковых і фінансуючых арганізацый.

Распаўсюджаны два асноўныя напрамкі міграцыі інфармацыйных рэсурсаў у экасістэму навуковых ведаў, у аснове якой ляжыць ідэя АД, так званыя “залаты шлях” (gold road) і “зялёны шлях” (green road).

“Зялёны” шлях прадугледжвае захаванне ўсіх этапаў публікацыі з наступным паралельным размяшчэннем вынікаў даследаванняў у адмысловым рэпазіторыі. Такі шлях не пазбаўлены пэўных цяжкасцей: як правіла, выдаўцы абмяжоўваюць магчымасць размяшчэння ў Інтэрнэце матэрыялаў, якія былі апублікаваны ў традыцыйных часопісах, на пэўны перыяд (стандартны тэрмін эмбарга – 12 месяцаў).

Іншы падыход да адкрытай публікацыі – “залаты шлях”, калі матэрыял адразу трапляе ў часопіс АД або гібрыдны часопіс. Аднак у гэтага падыходу ёсць мінусы: публікацыю даводзіцца аплачваць, а кошт на размяшчэнне можа дасягаць 3 тысяч долараў і больш.

Гэтая плата (англ. Article processing charge, APC) бярэцца навуковым часопісам для кампенсацыі выдаткаў на выданне і паліграфію. Як правіла, плата ўносіцца не самімі аўтарамі артыкула, а або іх спонсарамі, або зацікаўленымі ў іх дзейнасці ўстановамі.

Савет бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні, заснаваны па ініцыятыве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, з’яўляецца членам міжнароднага кансорцыума EIFL (Electronic Information for Libraries) і актыўна супрацоўнічае з вядучымі сусветнымі выдавецтвамі і агрэгатарамі электронных інфармацыйных рэсурсаў.

Дасягнута дамоўленасць аб тым, што выдавецтва De Gruyter да канца 2021 года прадстаўляе 30-працэнтную зніжку аўтарам навуковых артыкулаў з Беларусі, якія публікуюцца ў часопісах адкрытага доступу і гібрыдных часопісах, што выдаюцца De Gruyter. Каб атрымаць зніжку, арганізацыі, у якіх працуюць аўтары, павінны падпісаць пагадненне з кампаніяй Walter de Gruyter GmbH.

Тэкст падпісанага пагаднення ў электронным выглядзе варта накіраваць на два адрасы электроннай пошты: romy@eifl.net і v_britch@nlb.by.

Подпіс адказнай асобы арганізацыі неабходна сасканаваць і ўставіць у адпаведнае месца файла ў фармаце Word.

Для артыкулаў, прадстаўленых у поўнасцю адкрытыя часопісы, выдавец аўтаматычна распазнае аўтараў з Беларусі.

Для артыкулаў, прадстаўленых у гібрыдныя часопісы, пасля прыёму артыкула для публікацыі ў часопісе аўтар-карэспандэнт (corresponding author) павінен па электроннай пошце OAfunding@degruyter.com ці электроннай пошце рэдактара часопіса звязацца і папрасіць аб тым, каб іх публікацыя была ў АД, так як іх установа падпісала адпаведнае пагадненне і з’яўляецца членам праграмы членства De Gruyter (member of the De Gruyter membership programme).

Гэты спіс паказвае поўны кошт APC для кожнага часопіса. Аплата для беларускіх аўтараў будзе зніжана на 30 %. Так як памер APC можа змяняцца, то неабходна на сайце выдавецтва азнаёміцца з дзеючым памерам APC, так як паказ усіх магчымых журналаў быў складзены 27 лістапада 2019. Звярніце ўвагу на тое, што ў спіс таксама ўваходзяць часопісы, якія не спаганяюць APC. Гэты спіс журналаў будзе абнаўляцца адзін раз у год, не пазней за 31 ліпеня кожнага года. Сённяшні спіс быў зацверджаны 27 лістапада 2019 года.

Пры ўзнікненні пытанняў вы можаце звяртацца да нацыянальнага каардынатара EIFL у Рэспубліцы Беларусь Брычкоўскага Вячаслава Іванавіча па электроннай пошце v_britch@nlb.by (пажадана) ці па тэлефоне (+ 375 17) 293 25 09.
Бібліятэкарам