ГалоўнаяЧытачуЧытальныя залыІнтэрнэт-цэнтр

Інтэрнэт-цэнтр

InternetCentre_sm.jpg

Агульныя звесткі

2-гі паверх, пам. 207f

У інтэрнэт-цэнтры вядзецца абслугоўванне ўсіх чытачоў бібліятэкі. Агульная колькасць аўтаматызаваных рабочых месцаў – 20.

Згодна з Парадак абслугоўвання карыстальнікаў у інтэрнэт-цэнтры, наведвальнікі маюць магчымасць бясплатнага доступу да айчынных і сусветных інфармацыйных рэсурсаў, прадстаўленых у сетцы Інтэрнэт, а таксама магчымасць работы з электроннай поштай.

Згодна з Прэйскурантам платных паслуг інтэрнэт-цэнтр забяспечвае наступныя платныя паслугі:

  • работа з праграмнымі пакетамі OpenOffice, Microsoft Office;
  • работа з інфармацыяй, захаванай на асабістым электронным носьбіце карыстальніка;
  • раздрукоўка чорна-белая і каляровая (фармат А-4, А-3) інфармацыі, атрыманай з Інтэрнэту і электроннага носьбіта карыстальніка;
  • ксеракопія чорна-белая і каляровая (фармат А-4, А-3) фрагментаў дакументаў з фондаў бібліятэкі і дакументаў карыстальніка бібліятэкі;
  • сканіраванне чорна-белага і каляровага малюнка (фармат А-4, А-3) фрагментаў дакументаў з фондаў бібліятэкі і дакументаў карыстальніка бібліятэкі.

Кожны другі і чацвёрты чацвер месяца ў 17.30 у прэс-цэнтры (пам. 308) праводзяцца бясплатныя заняткі для пачынаючых карыстальнікаў па асваенні навыкаў работы з персанальным камп’ютарам (Windows, Word, Excel, Power Point, Інтэрнэт).

Рэжым работы інтэрнэт-цэнтра адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Парадак абслугоўвання карыстальнікаў у інтэрнэт-цэнтры

Кантакты:

Інтэрнэт-цэнтр
Тэл.: (8 017) 293 27 31 (унутр. 77 31)
Аддзел абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі
Тэл.: (8 017) 293 28 68 (унутр. 78 68)

Бібліятэкарам