ГалоўнаяЧытачуЧытальныя залыЗала дакументаў міжнародных арганізацый

Зала дакументаў міжнародных арганізацый

Mezhdunarodnyh_sm.jpg

Агульныя звесткі

2-гі паверх, пам. 207g

У зале вядзецца абслугоўванне ўсіх чытачоў бібліятэкі, выконваюцца заказы на дакументы з падсобнага фонду па вусным запыце чытача.

Агульная колькасць чытацкіх месцаў – 34, у тым ліку 6 камп’ютараў для работы з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі, 3 з якіх маюць выхад у Інтэрнэт.

Падсобны фонд залы дакументаў міжнародных арганізацый змяшчае звыш 179 683 тыс. адзінак захоўвання на беларускай, рускай і замежных мовах. Выдача дакументаў ажыццяўляецца па вусным запыце чытача.

Падсобны фонд залы складаецца з адкрытай і закрытай частак. У адкрытым доступе прадстаўлены выданні кіруючых органаў ААН: Генеральнай асамблеі, Савета Бяспекі, Эканамічнага і сацыяльнага савета, Міжнароднага суда, а таксама дакументы спецыялізаванных устаноў і самастойных арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Арганізацыі Аб`яднаных Нацый такіх як:

У адкрытым доступе зала таксама ёсць дакументы і матэрыялы такіх міжнародных арганізацый, як Савет Еўропы (СЕ), Еўрапейскі cаюз (ЕС), Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавору (НАТА), Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), Міжнародны валютны фонд (МВФ), Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) і інш.

Кніжны фонд залы складае 5 849 адзінкі захоўвання. Штомесяц у фонд паступае каля трыццаці новых выданняў. Гэта афіцыйныя справаздачы, сусветныя даклады і агляды ААН і іншых міжнародных арганізацый, матэрыялы даследаванняў міжнародных арганізацый па актуальных пытаннях сусветнага развіцця, матэрыялы праектаў, што праводзяцца міжнароднымі арганізацыямі ў Рэспубліцы Беларусь, міжнародныя прававыя дакументы (дэкларацыі, канвенцыі, рэзалюцыі), энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі.

Фонд перыядычных выданняў складае больш за 1 080 адзінак захоўвання.

Спіс перыядычных выданняў залы дакументаў міжнародных арганізацый.

Закрытую частку падсобнага фонду складаюць мімеаграфаваныя матэрыялы ААН і АБСЕ – першасныя рабочыя дакументы структурных падраздзяленняў гэтых арганізацый (галоўных органаў, саветаў, камітэтаў, камісій і інш.), якія дазваляюць аператыўна знаёміцца з актуальнай дакументацыяй, што выпускаецца па выніках работы ААН і АБСЕ.

Фонд мімеаграфаваных матэрыялаў складае звыш 172,7 тыс. адзінак захоўвання.

Новыя паступленні ў фонд залы дакументаў міжнародных арганізацый.

Дакументамі з падсобнага фонду можна карыстацца толькі ў зале. Заказ дакументаў з аддзелаў фондазахавання на залу дакументаў міжнародных арганізацый не ажыццяўляецца.

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы

У чытальнай зале забяспечаны доступ да такіх электронных інфармацыйных рэсурсаў як:

Ажыццяўляецца доступ да рэсурсаў віртуальнага цэнтра па дзейнасці міжнародных арганізацый "Адкрытая інфармацыя".

Дадатковыя магчымасці:

Дадатковыя паслугі:

  • ксеракапіраванне фрагментаў друкаваных выданняў;
  • сканіраванне фрагментаў друкаваных выданняў;
  • капіраванне інфармацыі на электронны носьбіт карыстальніка;
  • раздрукоўка электроннай інфармацыі.

Рэжым работы залы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Кантакты:

Дзяжурны бібліёграф
Тэл.: (8 017) 293 27 34 (унутр. 77 34)

Загадчык сектара абслугоўвання дакументамі міжнародных арганізацый
Тэл.: (8 017) 293 27 26 (унутр. 77 26)

Загадчык аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі
Тэл.: (8 017) 293 28 68 (унутр. 78 68)

Бібліятэкарам