ГалоўнаяЧытачуЧытальныя залыЗала міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента

Зала міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента

Агульныя звесткі

1-шы паверх, пам. 164

У чытальнай зале арганізавана абслугоўванне калектыўных карыстальнікаў міжбібліятэчнага абанемента; карыстальнікаў бібліятэкі, якія маюць навуковую ступень кандыдата або доктара навук, суіскальнікаў, аспірантаў, выкладчыкаў ВНУ і ССНУ, агульнаадукацыйных школ, працаўнікоў НДІ і вытворчых прадпрыемстваў, якія займаюцца навукова-даследчымі распрацоўкамі.

Прадастаўленне дакументаў па МБА калектыўным і індывідуальным карыстальнікам ажыццяўляецца на аснове Парадку абслугоўвання карыстальнікаў міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Індывідуальным абанементам могуць карыстацца чытачы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія маюць вучоную ступень кандыдата або доктара навук, на аснове Парадку абслугоўвання карыстальнікаў індывідуальнага абанемента.

Выдача літаратуры за межы бібліятэкі прадастаўляецца на платнай аснове згодна з Прэйскурантам платных паслуг.

Падсобны фонд

Дакументамі падсобнага фонду індывідуальнага абанемента абслугоўваюцца карыстальнікі бібліятэкі, якія маюць чытацкі білет.

Падсобны фонд налічвае больш за 60 000 экзэмпляраў.

Адкрытая частка падсобнага фонду прадстаўлена вучэбнай, пазнавальнай, мастацкай літаратурай, а таксама перыядычнымі выданнямі для вольнага часу. Пошук дакументаў карыстальнікі ажыццяўляюць самастойна.

У закрытай частцы размешчана вучэбная і навуковая літаратура па ўсіх галінах ведаў. Дакументы выдаюцца дзяжурным бібліятэкарам па вусным запыце карыстальніка пры прад’яўленні чытацкага білета.

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы

У чытальнай зале забяспечаны доступ да інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі.

Дадатковыя паслугі:

  • ксеракапіраванне і сканіраванне фрагментаў друкаваных выданняў;
  • капіраванне электроннай інфармацыі на здымны носьбіт карыстальніка;
  • раздрукоўка электроннай інфармацыі.

Парадак абслугоўвання карыстальнікаў міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў

Кантакты

Дзяжурны бібліятэкар:
Тэл.: (8 017) 293 27 10 (унутр. 77 10), 293 27 08 (унутр. 77 08)

Загадчык аддзела: Скалабан Вольга Аляксандраўна
Тэл.: (8 017) 293 27 12 (унутр. 77 12)
E-mail: skalaban@nlb.by

Загадчык сектара міжбібліятэчнага абанемента і электроннай дастаўкі дакументаў:
Мельнічук Наталія Анатольеўна
Тэл.: (8 017) 293 27 14 (унутр. 77 14)
E-mail: melnichuk@nlb.by

Загадчык сектара індывідуальнага абанемента:
Сідаровіч Ульяна Чаславаўна
Тэл .: (8 017) 293 27 13 (унутр. 77 13)
E-mail: abonement@nlb.by

Рэжым работы

Панядзелак – чацвер: 10.00–18.00;
Пятніца: 10.00–17.00;
Выхадныя: субота, нядзеля.

111