ГалоўнаяЧытачуЧытальныя залыЗала перыядычных выданняў

Зала перыядычных выданняў

Агульныя звесткі

1-шы паверх, пам. 106
Зала перыядычных выданняў уключае залу газет і залу часопісаў.

Зала газет

gazet_resize.JPGУ зале газет вядзецца абслугоўванне ўсіх чытачоў бібліятэкі дакументамі з асноўнага фондасховішча і падсобнага фонду.
У падсобным фондзе ў адкрытым доступе знаходзяцца камплекты беларускіх і расійскіх газет за апошнія 3–5 гадоў (каля 120 назваў) грамадска-палітычнай і галіновай тэматыкі, а таксама інфармацыйна-рэкламныя выданні бягучага года. Перыядычныя выданні, што захоўваюцца ў закрытай частцы падсобнага фонду, выдаюцца бібліятэкарам на кафедры "Выдача газет" па вусным запыце чытача.

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы

Забяспечаны доступ да электронных рэсурсаў:

Дадатковыя паслугі:

  • ксеракапіраванне і сканіраванне фрагментаў газет да фармату А3;
  • капіраванне інфармацыі з баз даных на электронныя носьбіты чытачоў;
  • раздрукоўка электроннай інфармацыі;
  • сканіраванне газет іншых фарматаў і газет, выдадзеных да 1946 г. (па папярэднім заказе);
  • фотаздымка газет на абсталяванні карыстальніка.

У зале праводзяцца тэматычныя выстаўкі.

Рэжым работы залы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Кантакты:

Дзяжурны бібліятэкар
Тэл.: (8 017) 293 27 07 (унутр. 77 67)
Загадчык сектара
Тэл.: (8 017) 293 25 87 (унутр. 75 87)
Загадчык аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі
Тэл.: (8 017) 293 27 07 (унутр. 77 02).

Зала часопісаў

Zal_zhurnaly_sm.jpgУ зале вядзецца абслугоўванне ўсіх чытачоў бібліятэкі дакументамі з падсобнага фонду.
У падсобным фондзе ў адкрытым доступе змяшчаюцца беларускія, расійскія і замежныя часопісы за апошнія 3 гады (каля 600 назваў) па ўсіх галінах ведаў. Перыядычныя выданні, якія захоўваюцца ў закрытай частцы падсобнага фонду, выдаюцца бібліятэкарам на кафедры "Выдача часопісаў". Заказ часопісаў з фондасховішча ў залу часопісаў не ажыццяўляецца.

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы

У чытальнай зале забяспечаны доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў:

Дадатковыя паслугі:

  • ксеракапіраванне і сканіраванне фрагментаў газет да фармату А3;
  • капіраванне інфармацыі з баз даных на электронныя носьбіты чытачоў;
  • раздрукоўка электроннай інфармацыі;

У зале праводзяцца тэматычныя выстаўкі.

Рэжым работы залы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Парадак абслугоўвання ў зале перыядычных выданняў

Кантакты:

Загадчык сектара
Тэл.: (8 017) 293 25 87 (унутр. 75 87)
Загадчык аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі
Тэл.: (8 017) 293 27 02 (унутр. 77 02)

Бібліятэкарам