ГалоўнаяЧытачуЧытальныя залыЗала прававой інфармацыі

Зала прававой інфармацыі

Pravovoy_sm.jpg

Агульныя звесткі

2-гі паверх, пам. 207b

У зале вядзецца абслугоўванне ўсіх чытачоў бібліятэкі, выконваюцца заказы на дакументы з падсобнага фонду па вусным запыце чытача.

Падсобны фонд залы ўключае звыш 30 тыс. адзінак захоўвання на беларускай, рускай і замежных мовах:

  • кнігі (канстытуцыі, кодэксы, законы і каментарыі да іх, зборнікі нарматыўна-прававых актаў, энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі і г.д.);
  • афіцыйныя перыядычныя выданні органаў дзяржаўнай улады, міністэрстваў і ведамстваў, вышэйшых судовых органаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, краін СНД і замежных краін, а таксама СССР, РСФСР і БССР.

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы

У чытальнай зале забяспечаны доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў:

  • вытворцаў паўнатэкставых прававых баз даных краін СНД:
    • эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь з інфармацыйна-пошукавай сістэмы "Эталон";
    • даведачнай прававой сістэмы "КонсультантПлюс" і анлайн-сэрвісу гатовых прававых рашэнняў ilex;;
    • даведачнай сістэмы "Эксперт";
    • аналітычнай прававой сістэмы "Бизнес-Инфо";
    • інфармацыйна-пошукавай сістэмы "Законодательство стран СНГ онлайн";
    • даведачна-інфармацыйнай сістэмы "ЮСИАС" (па стане на 2014 г.);
    • інфармацыйна-пошукавай сістэмы "Светоч-Инфо" (па стане на 2009 г.);
    • інфармацыйна-пошукавай сістэмы "Кодекс", якая змяшчае электронную сістэму нарматыўна-тэхнічнай інфармацыі "Нормы, правила, стандарты России" (па стане на 2007 г.);
    • даведачна-прававой сістэмы "Нормативные акты Украины" (па стане на 2010 г.).

Падаецца доступ да ліцэнзійных баз даных.

Дадатковыя магчымасці:

Дадатковыя паслугі:

  • ксеракапіраванне фрагментаў друкаваных выданняў;
  • капіраванне інфармацыі з баз даных на электронныя носьбіты карыстальнікаў;
  • раздрукоўка электроннай інфармацыі;
  • прымаюцца папярэднія заказы на сканіраванне фрагментаў дакументаў з падсобнага фонду залы.

Рэжым работы залы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Парадак абслугоўвання ў зале прававой інфармацыі

Кантакты:

Дзяжурны бібліёграф
Тэл.: (8 017) 293 27 28 (унутр.77 28)
Загадчык сектара
Тэл.: (8 017) 293 27 32 (унутр.77 32)
Загадчык аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі
Тэл.: (8 017) 293 28 68 (унутр.78 68)

Бібліятэкарам