ГалоўнаяЧытачуЧытальныя залыЗала рукапісаў, старадрукаваных і рэдкіх выданняў

Зала рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў

Чытальная зала рукапісаў, старадрукаваных і рэдкіх выданняў

Агульныя звесткі

3-ці паверх, пам. 348

Чытальная зала рукапісаў, рэдкіх кніг і старадрукаў мае 32 пасадачныя месцы, сярод якіх сталы-пюпітры (5), стол з падсветкай для прагляду вадзяных знакаў. Для работы з інфармацыйнымі рэсурсамі бібліятэкі і сеткі Інтэрнэт, ажыццяўлення пошуку і заказу літаратуры абсталявана 6 аўтаматызаваных рабочых месцаў. Сярод дадатковых магчымасцей – апараты для прагляду мікраформ.

Падсобны фонд

Падсобны фонд чытальнай залы рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў налічвае каля 9 000 экзэмпляраў. Складаецца з 2-х частак: адкрытага для карыстальнікаў і закрытага доступу. У падсобным фондзе залы прадстаўлена даведачная, бібліяграфічная, навуковая літаратура кнігазнаўчага характару. Дакументы з падсобнага фонду не выдаюцца ў іншыя чытальныя залы і не падлягаюць браніраванню.

Асноўны фонд

Асноўны фонд аддзела налічвае звыш 92 000 адзінак захоўвання. У фондзе аддзела захоўваюцца калекцыі рукапісаў і архіўных матэрыялаў XIV–XXI стст., старадрукаваных выданняў XV–XVIII стст. і рэдкіх выданняў XIX–XXI стст. Дакументы з асноўнага фонду не выдаюцца ў іншыя чытальныя залы па міжбібліятэчным і індывідуальным абанеменце.

Абслугоўванне карыстальнікаў

Выдача літаратуры з падсобнага фонду ажыццяўляецца па вусным запыце пры прад’яўленні чытацкага білета. Заказ на літаратуру з асноўнага фонду аддзела ажыццяўляецца ў аўтаматызаваным рэжыме. Адначасова можна заказаць 5 кніг, у тым ліку рукапісаў і архіўных матэрыялаў – не больш за 2 адзінкі, і забраніраваць на 10 дзён. Па меры патрэбы заказ на дакументы можна падоўжыць да 30 дзён. Заказ на рукапісы, архіўныя матэрыялы і старадрукаваныя выданні да 1830 г. ажыццяўляецца пры наяўнасці хадайніцтва з месца вучобы або працы з абавязковым указаннем тэмы. Хадайніцтва павінна быць аформлена на фірменным бланку навуковай або навучальнай установы, падпісана кіраўніком і заверана гербавай пячаткай. Атрымаць літаратуру можна на кафедры выдачы чытальнай залы рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў пад асабісты подпіс карыстальніка. Час выканання заказу – 20–30 хвілін.

Дадатковыя платныя паслугі

У чытальнай зале рукапісаў, рэдкіх кніг і старадрукаў карыстальнікам аказваюцца платныя паслугі ў адпаведнасці з Прэйскурантам платных паслуг, якія аказвае дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" фізічным асобам. Чытальная зала абсталявана МФУ Xerox WorkCentre Pro 238, якая дазваляе ажыццявіць ксеракапіраванне і сканіраванне выданняў, раздрукоўку электронных дакументаў.

Капіраванне інфармацыі ажыццяўляецца на платнай аснове па запытах карыстальнікаў, абумоўленых вучэбнымі, вытворчымі і навукова-даследчымі мэтамі. Кошт капіравання фрагментаў рукапісаў, архіўных матэрыялаў, старадрукаваных і рэдкіх выданняў вызначаецца, зыходзячы з сярэдняга кошту дадзенага віду дакумента ў адпаведнасці са спосабам і часам яго стварэння. Правілы капіравання рукапісаў, архіўных матэрыялаў, рэдкіх і старадрукаваных выданняў .

У чытальнай зале рукапісаў, рэдкіх кніг і старадрукаў прадстаўляецца паслуга капіравання фрагментаў электронных копій рэдкіх выданняў на электронны носьбіт карыстальніка або чорна-белай раздрукоўкі на паперы фармату А4 і А3.

Навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства ажыццяўляе візуальную і навуковую экспертызу рукапісаў, архіўных матэрыялаў і старадрукаваных выданняў (XV–XVIII стст.) на платнай аснове (калі кніга або рукапіс не набываюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі).

Парадак абслугоўвання ў зале рукапісаў, старадрукаваных і рэдкіх выданняў

Рэжым работы залы:

панядзелак, чацвер, пятніца, субота: 10.00–18.00;
аўторак, серада: 12.00–20.00;
нядзеля – выхадны дзень.

Тэл.: (8 017) 293 27 84 (унутр. 77 84)

У летні перыяд (з 1 чэрвеня па 31 жніўня):

панядзелак, чацвер, пятніца: 10.00–18.00;
аўторак, серада: 11.00–19.00;
субота, нядзеля – выхадны дзень.

Тэл.: (8 017) 293 27 84 (унутр. 77 84)

Рэжым работы музея кнігі:

аўторак, серада, пятніца: 10.30–19.00;
чацвер, субота, нядзеля: 10.00–18.00;
панядзелак – выхадны дзень.

У летні перыяд (з 1 чэрвеня па 31 жніўня):

аўторак, серада, пятніца: 10.30–19.00;
панядзелак, чацвер, субота: 10.00–18.00;
нядзеля – выхадны дзень.

Тэл.: (8 017) 293 25 85 (унутр. 75 85) (навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства).

У музеі кнігі кожны дзень праводзяцца экскурсіі на платнай аснове. Час правядзення: з 10.00 да 17.00. Папярэдні запіс на экскурсію ажыццяўляецца па тэл.: (8 017) 293 27 22 (унутр. 77 22) (сектар музейнай дзейнасці).

111