ГалоўнаяЧытачуЧытальныя залыЗала рукапісаў, старадрукаваных і рэдкіх выданняўПравілы капіравання рукапісаў, архіўных матэрыялаў, рэдкіх і старадрукаваных выданняў

Правілы капіравання рукапісаў, архіўных матэрыялаў, рэдкіх і старадрукаваных выданняў

Капіраванне фрагментаў рукапісаў, архіўных матэрыялаў і старадрукаваных выданняў (XV–XVIII стст.) ажыццяўляецца толькі на падставе пісьмовага звароту з месца работы або вучобы, аформленага на фірменным бланку ўстановы (прадпрыемства), падпісанага кіраўніком і засведчанага гербавай пячаткай.

Капіраванне фрагментаў рукапісаў, архіўных матэрыялаў і старадрукаваных выданняў (XV–XVIII стст.) ажыццяўляецца шляхам сканіравання на абсталяванні бібліятэкі або пераводу ў электронную форму, фота-, кіна-, тэле- або відэаздымкі на абсталяванні карыстальніка ў межах бібліятэкі ў прысутнасці супрацоўніка НДА кнігазнаўства пры ўмове забеспячэння захаванасці дакумента.

Фрагменты рэдкіх выданняў XIX ст. капіруюцца шляхам сканіравання, рэдкіх выданняў XX ст. і дакументаў з падсобнага фонду – шляхам ксеракапіравання або сканіравання (па выбары карыстальніка) на абсталяванні бібліятэкі або прадстаўляюцца на платнай аснове для рэпрадуцыравання на абсталяванні карыстальніка ў межах бібліятэкі ў прысутнасці супрацоўніка НДА кнігазнаўства пры ўмове забеспячэння захаванасці дакумента. Тэрмін выканання заказа на сканіраванне фрагментаў рукапісаў, архіўных матэрыялаў, старадрукаваных выданняў XV–XVIII стст., рэдкіх выданняў XIX–XX стст. і дакументаў з падсобнага фонду на абсталяванні бібліятэкі – да 3 дзён.

Для капіравання прадстаўляюцца фрагменты рукапісаў, архіўных матэрыялаў і старадрукаваных выданняў XV–XVI стст. аб’ёмам не больш за 10 старонак, старадрукаваных выданняў XVII–XVIII стст. – не больш за 20 старонак, рэдкіх выданняў XIX–XX стст. і дакументаў з падсобнага фонду – не больш за 40 старонак. Не дазваляецца капіраваць дакумент цалкам. Не капіруюцца дакументы дрэннай фізічнай захаванасці.

Бібліятэкарам