ГалоўнаяЧытачуПравiлы карыстання i парадак запiсу ў бiблiятэку Парадак перарэгістрацыі чытачоў

Парадак перарэгістрацыі чытачоў

У бібліятэцы праходзіць перарэгістрацыя карыстальнікаў, якія зарэгістраваліся ў 2006–2019 гг.

Чытач Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзіць перарэгістрацыю адзін раз у 5 гадоў з моманту першага запісу ў Бібліятэку або з апошняй даты перарэгістрацыі.

Каб прайсці перарэгістрацыю, неабходна наведаць Бібліятэку і звярнуцца ў рэгістратуру, прад’явіўшы чытацкі білет і дакумент, які пацвярджае асобу: пашпарт, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, навуковым супрацоўнікам – дыплом аб прысваенні вучонай ступені або яго ксеракопію.

Пры змене прозвішча, імя, імя па бацьку або пашкоджанні чытацкага білета (заломы, выгібы, драпіны, не чытаецца штрыхкод і г.д.) выдаецца дублікат чытацкага білета. Кошт дубліката складае 5 руб. 48 кап. Льготы пры аплаце дубліката не прадугледжаны.

Пры перарэгістрацыі нумар чытацкага білета захоўваецца.

Чытачы, якія не прайшлі перарэгістрацыю, Бібліятэкай не абслугоўваюцца.

Удакладніць тэрмін дзеяння чытацкага білета можна па тэлефонах (8 017) 368 37 37, (8 017) 293 28 54 ці непасрэдна ў пункце інфармавання або рэгістратуры, якія знаходзяцца ў цэнтральным вестыбюлі Бібліятэкі.

Бібліятэкарам