Правілы карыстання фізкультурна-аздараўленчым комплексам
ГЛАВА 1.
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Правілы карыстання фізкультурна-аздараўленчым комплексам (далей – Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” і рэгламентуюць парадак абслугоўвання наведвальнікаў фізкультурна-аздараўленчага комплексу (далей – ФАК).
2. У структуру ФАКу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей – Бібліятэка) уваходзяць: трэнажорная зала, саўна.
3. Права карыстання ФАКам даецца кожнаму грамадзяніну. Не дазваляецца наведванне трэнажорнай залы дзецьмі да 11 гадоў. Дзецям ад 11 да 16 гадоў дазваляецца наведваць трэнажорную залу толькі ў суправаджэнні бацькоў (давераных асоб) і (або) інструктара пры правядзенні персанальнай трэніроўкі. Не дазваляецца наведванне саўны дзецьмі да 16 гадоў без суправаджэння бацькоў (давераных асоб).
4. Наведванне ФАКу ажыццяўляецца на платнай аснове (наяўны і безнаяўны разлік).
5. Дакументам, які дае права карыстацца паслугамі ФАКу, з’яўляецца чэк, шматразовы абанемент у трэнажорную залу, дагавор на аказанне платных фізкультурна-аздараўленчых паслуг.
ГЛАВА 2.
АРГАНІЗАЦЫЯ РАБОТЫ
6. ФАК працуе ў наступным рэжыме:
панядзелак – пятніца: 9.00–23.00
субота – нядзеля: 10.00–23.00
У летні перыяд з 1 чэрвеня па 31 жніўня:
панядзелак – пятніца: 9.00–23.00
субота – нядзеля: 10.00–20.00
апошні панядзелак месяца – санітарны дзень.
7. Наведванне саўны ажыццяўляецца ў наступных формах:
- у аператыўным парадку (для фізічных асоб) – разавае наведванне без папярэдняй заяўкі з аплатай па факце наведвання. У гэтым выпадку наведвальнікам аказваюцца паслугі пры наяўнасці вольных месцаў (часу);
па папярэдняй заяўцы:
- для фізічных асоб – разавае наведванне з падачай папярэдняй заяўкі з аплатай па факце наведвання. У гэтым выпадку наведвальнікам аказваюцца паслугі пры наяўнасці вольных месцаў (часу) па ўзгадненні з адміністратарам ФАКу загадзя, але не раней за 1 дзень да аказання паслугі. Папярэдні запіс ажыццяўляецца не раней за 5 (пятае) чысло кожнага месяца на тэрмін не больш за адзін наступны месяц;
- для юрыдычных асоб – у гэтым выпадку паміж Бібліятэкай і заказчыкам складаецца дагавор на аказанне платных фізкультурна-аздараўленчых паслуг на працягу фіксаванага тэрміну з умовай аплаты па безнаяўным разліку.
8. Наведванне трэнажорнай залы ажыццяўляецца ў наступных формах:
- у аператыўным парадку (для фізічных асоб) – разавае наведванне без папярэдняй заяўкі з аплатай па факце наведвання. У гэтым выпадку наведвальнікам аказваюцца паслугі пры наяўнасці вольных месцаў (часу);
- па папярэдняй заяўцы (для юрыдычных асоб) – у гэтым выпадку паміж Бібліятэкай і заказчыкам складаецца дагавор на аказанне платных фізкультурна-аздараўленчых паслуг на працягу фіксаванага тэрміну з умовай аплаты па безнаяўным разліку;
- па абанеменце (для фізічных асоб) – у гэтым выпадку наведвальнікам аказваюцца паслугі ў аб’ёме раней аплачаных заняткаў і на працягу фіксаванага тэрміну – 30 (трыццаці) дзён з дня аплаты. Тэрмін дзеяння і іншая інфармацыя пра абанемент фіксуецца на абанементным бланку адміністратарам ФАКу ў момант аплаты. Вядзенне (запаўненне даных пра наведванні) абанемента ажыццяўляецца адміністратарам ФАКу ў прысутнасці яго ўладальніка.
Пачатковы і канчатковы тэрмін дзеяння абанемента паказваецца пры куплі.
Улік руху (прыход, расход, рэшту), а таксама ўлік сапсаваных і ануляваных абанементаў вядзецца адміністратарам ФАКа ў прыходна-расходнай кнізе паводле ўсталяванай формы.
Абанементы пры вырабе маюць свой парадкавы нумар і серыю (згодна з колькасцю заняткаў).
Адзін абанемент сапраўдны на аднаго і (або) некалькіх асоб.
Памер аплаты ўсталёўваецца ў залежнасці ад часу і колькасці наведванняў згодна з Прэйскурантам платных паслуг.
9. Абанементнае абслугоўванне ажыццяўляецца ў наступным парадку:
- 8 заняткаў па 2 гадзіны;
- 12 заняткаў па 2 гадзіны;
- 16 заняткаў па 2 гадзіны;
- 20 заняткаў па 2 гадзіны.
Прапушчаныя заняткі ў трэнажорнай зале па абанеменце, пасля заканчэння яго тэрміну дзеяння, не аднаўляюцца і аплата вяртанню не падлягае. Механізм назапашвання заняткаў і пераносу на іншыя месяцы адсутнічае.
10. Кошт і працягласць наведвання ФАКу вызначаны ў Прэйскуранце платных паслуг, якія аказвае Бібліятэка, пры гэтым:
- мінімальная працягласць наведвання трэнажорнай залы ў аператыўным парадку (разавае наведванне) для супрацоўнікаў Бібліятэкі – 1 гадзіна;
- мінімальная працягласць наведвання трэнажорнай залы па абанеменце для наведвальнікаў Бібліятэкі – 2 гадзіны;
- мінімальная працягласць наведвання саўны для супрацоўнікаў і наведвальнікаў Бібліятэкі – 1,5 гадзіны;
- максімальная адначасовая колькасць наведвальнікаў пры наведванні саўны – 8 чалавек.
ГЛАВА 3.
ПРАВЫ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ ФАКу
11. Наведвальнікі маюць права:
- атрымліваць неабходную інфармацыю пра работу ФАКу;
- карыстацца паслугамі ФАКу;
- наведваць ФАК у адпаведнасці з рэжымам яго работы;
- выказваць прапановы, звязаныя з арганізацыяй абслугоўвання ў ФАКу.
ГЛАВА 4.
АБАВЯЗКІ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ ФАКу
12. Наведвальнікі абавязаны:
- беражліва ставіцца да абсталявання ФАКу;
- паважліва ставіцца да работнікаў і наведвальнікаў ФАКу;
- прайсці медыцынскае абследаванне да пачатку наведванняў ФАКу;
- несці персанальную адказнасць за стан свайго здароўя падчас наведвання ФАКу;
- да пачатку наведвання саўны прайсці ўступны інструктаж у адміністратара, азнаёміцца з правіламі паводзін і тэхнікай бяспекі, асноўнымі правіламі карыстання абсталяваннем саўны;
- да пачатку трэніровак у трэнажорнай зале прайсці ўступны інструктаж у інструктара, азнаёміцца з асновамі трэніроўкі, асноўнымі правіламі і інструкцыямі карыстання трэнажорамі, тэхнікай выканання практыкаванняў, правіламі паводзін і тэхнікай бяспекі;
- мець прызначаны для трэніровак закрыты зменны спартыўны абутак і адпаведную спартыўную вопратку;
- выкарыстоўваць абсталяванне, выбіраць інтэнсіўнасць і працягласць трэніровак у адпаведнасці з асабістым узроўнем падрыхтаванасці;
- пасля заканчэння трэніроўкі вярнуць спартыўны інвентар у спецыяльна адведзеныя для гэтага месцы;
- захоўваць грамадскі парадак і чысціню ў памяшканнях ФАКу;
- выконваць даныя Правілы, інструкцыі па тэхніцы бяспекі і пажарнай бяспецы.
13. Наведвальнікам забараняецца:
- парушаць нормы грамадскага правапарадку;
- карыстацца няспраўным абсталяваннем ФАКу;
- выконваць дзеянні, якія могуць нанесці шкоду маёмасці і памяшканням ФАКу;
- выносіць матэрыяльныя каштоўнасці, якія належаць ФАКу;
- размяшчаць у памяшканнях ФАКу аб’явы, афішы і іншыя матэрыялы рэкламнага характару, займацца камерцыйнай дзейнасцю;
- прыносіць з сабой халодную і агнястрэльную зброю, выбухованебяспечныя і лёгкія на загаранне рэчывы;
- наведваць ФАК у знешнім выглядзе, які не адпавядае правілам санітарнай і асабістай гігіены, а таксама ў стане хваробы, алкагольнага ап’янення і пад уздзеяннем наркатычных і таксічных рэчываў.
ГЛАВА 5.
АДКАЗНАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ ФАКу
14. Наведвальнікі ФАКу нясуць адказнасць:
- за пашкоджанне маёмасці ФАКу, несанкцыянаваны вынас абсталявання і іншых матэрыяльных каштоўнасцей, якія належаць ФАКу;
- за няправільнае выкарыстанне абсталявання ФАКу, якое нанесла шкоду здароўю наведвальнікаў і персаналу ФАКу, а таксама яго маёмасці;
- за парушэнне грамадскага парадку, якое выражаецца ў стварэнні сваімі паводзінамі перашкод у занятках наведвальнікаў і працы персаналу, ушчамленні сваімі дзеяннямі іх праў;
- за непавагу супрацоўнікаў і наведвальнікаў ФАКу, нясуць адказнасць згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
15. За парушэнне гэтых Правіл наведвальнікі абавязаны па патрабаванні адміністрацыі пакінуць тэрыторыю ФАКу, а таксама могуць быць пазбаўлены праў яго далейшага наведвання.
ГЛАВА 6.
ПРАВЫ АДМІНІСТРАЦЫІ ФАКу
16. Адміністрацыя ФАКу мае права:
- уносіць змены і дадаткі ў даныя Правілы;
- устанаўліваць умовы наведвання ФАКу;
- вызначаць тэрміны пазбаўлення права наведвання ФАКу для наведвальнікаў, якія парушылі даныя Правілы;
- устанаўліваць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь від і памер кампенсавання шкоды, нанесенай наведвальнікам ФАКу.
ГЛАВА 7.
АБАВЯЗКІ АДМІНІСТРАЦЫІ ФАКу
17. Адміністрацыя ФАКу абавязана:
- забяспечваць высокі ўзровень абслугоўвання наведвальнікаў;
- інфармаваць наведвальнікаў пра змены і дадаткі, якія ўносяцца ў даныя Правілы.
18. Адміністрацыя ФАКу не нясе адказнасці за захаванасць грошай і іншых матэрыяльных каштоўнасцей наведвальнікаў ФАКу.