ГалоўнаяЧытачуПравiлы карыстання i парадак запiсу ў бiблiятэку Правілы наведвання саўны фізкультурна-аздараўленчага комплексу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Правілы карыстання саўнай

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Правілы наведвання саўны фізкультурна-аздараўленчага комплексу дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” (далей – Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і рэгламентуюць парадак абслугоўвання і прадстаўлення паслуг наведвальнікам саўны (далей – Наведвальнікі).

2. Дадзеныя Правілы складзены з мэтай пазбегнуць неспрыяльных сітуацый і траўм і забяспечыць прыемны адпачынак.

3. Дадзеныя Правілы з’яўляюцца абавязковымі для ўсіх без выключэння Наведвальнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі саўны фізкультурна-аздараўленчага комплексу (далей – ФАК).

4. Наведвальнікі абавязаны азнаёміцца з дадзенымі Правіламі да карыстання паслугамі. Аплата паслуг (наяўны і безнаяўны разлік) з’яўляецца згодай з дадзенымі Правіламі і пацвярджэннем з іх азнаямленнем.

5. Атрыманне фіскальнага чэка з’яўляецца пацвярджэннем таго, што Наведвальнік азнаёмлены з дадзенымі Правіламі, цалкам з імі згодны і абавязуецца іх выконваць.

Пры наведванні саўны групай асоб адказнасць за захаванне дадзеных Правіл распаўсюджваецца на ўсіх Наведвальнікаў саўны індывідуальна.

6. Аплата Наведвальнікам ажыццяўляецца згодна з Прэйскурантам платных паслуг, якія аказваюцца дзяржаўнай установай “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”.

7. Дадзеныя Правілы размяшчаюцца на інфармацыйным стэндзе і знаходзяцца ў інфармацыйнай папцы ў адміністратара.

8. Адміністрацыя дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” (далей – Бібліятэка) пакідае за сабой права абвяшчаць на працягу года непрацоўныя дні. Інфармацыя аб спыненні працы саўны, аб змене ў раскладзе загадзя размяшчаецца на інфармацыйным стэндзе і знаходзіцца ў адміністратара.

9. Суправаджэнне Наведвальнікаў у саўну ажыццяўляецца адміністратарам пасля аплаты паслугі.

10. Наведвальнікі абавязаны выконваць агульнапрыняты парадак і нормы паводзін, паводзіць сябе паважліва адносна абслуговага персаналу. Не дапускаць дзеянняў, якія ствараюць небяспеку для прысутных.

11. Наведвальнік мае права знаходзіцца на тэрыторыі саўны згодна з аплачаным часам.

12. Права на самастойнае карыстанне саўнай маюць асобы, старэйшыя за 18 гадоў. Непаўналетнія асобы могуць карыстацца саўнай толькі ў суправаджэнні дарослых.

13. Саўнай не рэкамендуецца карыстацца асобам: з хваробамі сэрца, высокім ціскам, пасля інсульту, з хваробамі крывяносных сасудаў, запаленнем унутраных органаў, з высокай тэмпературай, хваробамі шчытападобнай залозы, хворым на эпілепсію, цяжарным, асобам пад уздзеяннем алкаголю або іншых сродкаў, якія зніжаюць дзейнасць арганізма, а таксама лекаў, якія выклікаюць дрымотнасць, ацёчнасць, павышэнне ці паніжэнне ціску.

14. Свае заўвагі і прапановы Наведвальнікі могуць пакінуць у Кнізе заўваг і прапаноў, якая знаходзіцца ў адміністратара Бібліятэкі (цэнтральны ўваход) і выдаецца па патрабаванні Наведвальніка.

15. Адміністрацыя Бібліятэкі гарантуе, што якасць аказання паслуг саўны адпавядае стандартам якасці, устаноўленым для дадзенага віду паслуг, уключаючы патрабаванні тэхнікі бяспекі, пажарнай бяспекі, і санітарна-эпідэміялагічным патрабаванням.

ГЛАВА 2
ПРАВЫ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ

16. Наведваць саўну ў адпаведнасці з дадзенымі Правіламі.

17. Наведваць саўну толькі ва ўстаноўлены Бібліятэкай перыяд часу.

18. Паведамляць адміністрацыі Бібліятэкі аб усіх недахопах у саўне, няякасным абслугоўванні і выказваць свае пажаданні па паляпшэнні яе працы.

19. У раздзявальні карыстацца індывідуальнымі шафамі для захоўвання рэчаў, а таксама металічнымі шафамі з ячэйкамі для захоўвання каштоўных рэчаў.

20. Ажыццяўляць разлікі за аказаныя паслугі ў парадку, устаноўленым дадзенымі Правіламі.

ГЛАВА 3
АБАВЯЗКІ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ

21. Наведвальнікі саўны абавязаны азнаёміцца з дадзенымі Правіламі.

22. Выконваць правілы грамадскага парадку, паводзіць сябе паважліва адносна іншых наведвальнікаў, персаналу і не здзяйсняць дзеянняў, якія могуць пагражаць жыццю і здароўю прысутных.

23. Выконваць Правілы наведвання саўны, правілы тэхнікі бяспекі, супрацьпажарнай бяспекі, санітарна-гігіенічныя патрабаванні.

24. Падтрымліваць чысціню і парадак. У памяшканнях саўны знаходзіцца ў спецыяльным абутку (сланцы, пляжныя тапачкі) для выканання патрабаванняў ўласнай гігіены.

25. Паведамляць адміністратару аб усіх небяспечных сітуацыях і прадметах, якія могуць пагражаць бяспецы людзей, якія знаходзяцца ў саўне.

26. Прытрымлівацца часу знаходжання ў саўне.

27. Для спуску ў чашу басейна неабходна карыстацца лесвіцай. Акунацца трэба не спяшаючыся, трымаючыся за парэнчы.

28. Наведвальнікі абавязаны беражліва ставіцца да маёмасці саўны, не дапускаць яе псавання.

29. Пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый рознага характару неадкладна пакінуць памяшканні саўны згодна з планам эвакуацыі.

ГЛАВА 4
НАВЕДВАЛЬНІКАМ ЗАБАРАНЯЕЦЦА

30. Знаходзіцца ў памяшканнях саўны ў стане алкагольнага, наркатычнага і таксічнага ап’янення, пад уздзеяннем псіхатропных, адурманьваючых рэчываў.

31. Курыць, прыносіць з сабой і ўжываць спіртныя напоі ў памяшканнях саўны.

32. Прыносіць выбухованебяспечныя, пажаранебяспечныя, лёгкаўзгаральныя, таксічныя і пахучыя рэчывы, рэжучыя, колючыя прадметы, шкляную тару, любыя віды агнястрэльнай, газавай і халоднай зброі, а таксама брудныя прадметы.

33. Уваходзіць у службовыя і тэхнічныя памяшканні, за стойку адміністратараў.

34. Самастойна рэгуляваць любое інжынерна-тэхнічнае абсталяванне.

35. Наведваць саўну, маючы знешні выгляд, які не адпавядае агульнапрынятым правілам санітарнай і асабістай гігіены.

36. Выліваць ваду, маслы і іншыя рэчывы ў басейн і на печ саўны.

37. Карыстацца венікамі.

38. Прыходзіць у саўну з жывёламі.

39. Парушаць нормы грамадскага правапарадку.

40. Здзяйсняць дзеянні, якія могуць нанесці шкоду маёмасці, што знаходзіцца ў памяшканнях саўны.

41. Выносіць з памяшканняў саўны маёмасць, якая належыць ФАКу.

42. Наносіць на цела маслы, скрабы і іншыя касметычныя сродкі на тэрыторыі саўны, акрамя душавых кабін.

43. Наведваць саўну грамадзянам, якія маюць медыцынскія супрацьпаказанні (скурныя, сардэчна-сасудзістыя, венералагічныя і іншыя захворванні, што перашкаджаюць наведванню саўны).

44. Пакідаць дзяцей у саўне і басейне без суправаджэння дарослых.

ГЛАВА 5
АДКАЗНАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ

45. Наведвальнікі саўны нясуць матэрыяльную і іншую адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

46. За пашкоджанне маёмасці і/або абсталявання саўны, несанкцыянаваны вынас матэрыяльных каштоўнасцей, якія належаць ФАКу, прадугледжваецца штраф у памеры кошту сапсаванай або страчанай маёмасці і/або адказнасць у рамках Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

47. Адказнасць за наступствы, якія ўзніклі з прычыны няведання і/або невыканання дадзеных Правіл, нясе персанальна кожны Наведвальнік саўны. За азнаямленне з дадзенымі Правіламі і іх выкананнем Наведвальнікамі ва ўзросце да 18 гадоў адказваюць іх бацькі, апекуны ці іншыя паўналетнія суправаджаючыя іх асобы.

48. За парушэнне грамадскага парадку прадугледжана адказнасць у рамках Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

ГЛАВА 6
ПРАВЫ АДМІНІСТРАЦЫІ БІБЛІЯТЭКІ

49. Адміністрацыя Бібліятэкі мае права ўносіць змены і дадаткі ў дадзеныя Правілы.

50. Устанаўліваць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь від і памер кампенсацыі шкоды, нанесенай Наведвальнікам саўны.

51. Уносіць змены ў расклад працы саўны.

52. Не дапускаць у саўну асоб, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага, наркатычнага і таксічнага ап’янення, пад уздзеяннем псіхатропных, адурманьваючых рэчываў.

53. Пазбаўляць права карыстацца саўнай да заканчэння сеанса Наведвальнікаў, якія парушаюць дадзеныя Правілы, без вяртання выплачаных за сеанс грашовых сродкаў.

ГЛАВА 7
АБАВЯЗКІ АДМІНІСТРАЦЫІ БІБЛІЯТЭКІ

54. Інфармаваць Наведвальнікаў аб змяненнях і дапаўненнях, якія ўносяцца ў дадзеныя Правілы.

55. Хутка і карэктна рэагаваць на скаргі Наведвальнікаў.

56. За 10 хвілін да заканчэння сеанса папярэдзіць Наведвальніка па ўнутраным тэлефоне аб завяршэнні часу знаходжання.

57. Пасля заканчэння сеанса прыняць памяшканні саўны ў Наведвальніка на прадмет пашкоджання маёмасці.

58. Адміністрацыя не нясе адказнасць за каштоўныя рэчы, дакументы, грошы, сотавыя тэлефоны і іншыя матэрыяльныя каштоўнасці Наведвальнікаў.

59. За траўмы і няшчасныя выпадкі, якія адбыліся з прычыны парушэння дадзеных Правіл, адміністрацыя адказнасці не нясе.

60. Захоўваць згубленыя рэчы не больш за 6 месяцаў з моманту знаходжання.

Бібліятэкарам