ГалоўнаяМерапрыемствыВыстаўка савецкіх плакатаў пра здаровы лад жыцця
Дзяцей запрашае дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі
Выстава паштовак і плакатаў да Дня абароны дзяцей

Выстаўка савецкіх плакатаў пра здаровы лад жыцця

Выстаўка савецкіх плакатаў пра здаровы лад жыцця
Іншыя мерапрыемствы
Фізкультурна-аздараўленчы комплекс
Месца правядзення
бясплатна
Кошт наведвання

А ты узяў "кросы" ў бібліятэку?! Экспазіцыя савецкіх плакатаў, прысвечаных здароваму ладу жыцця, прадстаўлена ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе бібліятэкі.

Калі ваш штодзённы комплекс практыкаванняў складаецца з ранішняй прабежкі за тралейбусам і нахілах да экрана камп’ютара, то самы час наведаць экспазіцыю савецкіх плакатаў пра спорт. Яны не толькі вернуць вас у старыя добрыя часы, але і нагадаюць, што здаровы лад жыцця (ЗЛЖ) – гэта каштоўнасць вечная і сталая.

Бібліятэка новага пакалення заклікана не толькі ўзбагачаць чалавека ведамі, але і ўмацоўваць фізічна. Сёння тут для гэтага створаны ўсё ўмовы. Не-не, вам не прыйдзецца накачваць біцэпсы кілаграмовымі тамамі савецкай энцыклапедыі, а таксама залішне бегаць уверх-уніз па паверхах бібліятэкі, каб скінуць пару лішніх кілаграмаў. Гантэлі, бегавая дарожка і велатрэнажор – вось што верне вам тонус і выдатную фізічную форму!

Несумненна, тыя, хто сябруе з фізкультурай, менш хварэюць, лепш працуюць, цікава і паўнавартасна адпачываюць. Яшчэ ў савецкія гады вялася актыўная прапаганда фізічнага развіцця і спорту, і нават Уладзімір Маякоўскі гучнв сцвярджаў: “Нет на свете прекрасней одёжи, чем бронза мускулов и свежесть кожи!”.

Залог здаровага грамадства пачынаецца з разумення ролі спорту ў жыцці кожнага пакалення. У савецкі час важнай прыладай у гэтым ідэйным руху з’яўляліся плакаты пра ЗЛЖ. Яны прывівалі любоў і выклікалі цікавасць да гульнявых відаў спорту, заняткаў фізічнай культурай. Заклікі з абавязковым клічнікам на канцы “Усё на лыжы!”, “Моладзь – на стадыёны!” і інш. некалькі дзесяцігоддзяў сеялі ідэю моцнага духам і целам грамадства. Ахопленыя жаданнем быць самымі спрытнымі, адважнымі, хуткімі, дваровыя хлапчукі ў будучым часта станавіліся сапраўднымі чэмпіёнамі і прафесійнымі трэнерамі.

Як кірунак мастацтва плакаты СССР сышлі ў мінулае і засталіся ў гісторыі велізарнай краіны. Сёння ў фондзе выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі найбольш поўна прадстаўлены калекцыі плакатаў савецкага часу – іх тут налічваецца каля 18 тысяч. Рэтра-плакаты акунаюць у мінулае і нагадваюць усім вядомую простую ісціну: у здаровым целе – здаровы дух!

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы фізкультурна-аздараўленчага комплексу.
Уваход у фізкультурна-аздараўленчы комплекс – праз правае крыло.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам