ГалоўнаяМерапрыемствыЗаняткі па афармленні бібліяграфічных спісаў
Аўтарскія экскурсіі па выставе “Фарфоравае асарці”
Чытаем казкі Уладзіміра Караткевіча

Заняткі па афармленні бібліяграфічных спісаў

Заняткі па афармленні бібліяграфічных спісаў у Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя мерапрыемствы
26 кастрычніка
Дата правядзення
17.00–18.00
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

На занятках можна навучыцца правільнаму афармленню бібліяграфічных спісаў літаратуры да навуковых работ (дысертацый, дыпломных і курсавых работ, рэфератаў і інш.).

Прыклады бібліяграфічных апісанняў дакументаў даюцца з улікам патрабаванняў ДАСТ 7.1 – 2003 "Библиографическая запись. Библиографическое описание. Общие требования и правила составления" і ўзораў афармлення бібліяграфічнага апісання, зацверджаных Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь 28.02.2014 і 25.06.2014 адпаведна.

Заняткі ладзяцца а 17-й гадзіне кожную апошнюю сераду месяца (за выключэннем летняга перыяду) у зале для групавых заняткаў, размешчанай на 2-м паверсе, у памяшканні 257с.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 40.

Мерапрыемствы

Мроі ў садах Версаля

25.09.2023

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Мроі ў садах Версаля”, прысвечаная 320-годдзю з дня нараджэння французскага мастака Франсуа Бушэ (1703–1770), праходзіць з 25 верасня па 29 кастрычніка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Белая ластаўка Беларусі

20.09.2023

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Свет без войнаў і насілля

14.09.2023

Тэматычная выстава “Свет без войнаў і насілля!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру, адкрыта з 14 верасня па 10 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).



Бібліятэкарам