ГалоўнаяМерапрыемствыМузейныя заняткі “Папяровыя цуды” ў “Клубе кніжных прафесараў”
Заняткі “Тэкставы рэдактар Word. Практычная работа” для пачынаючых карыстальнікаў ПК
Навука навобмацак: экспанаты музея “Элемента” ў адкрытым доступе!

Музейныя заняткі “Папяровыя цуды” ў “Клубе кніжных прафесараў”

Музейныя заняткі “Папяровыя цуды” ў “Клубе кніжных прафесараў”
Іншыя мерапрыемствы
музей кнігі
Месца правядзення
4.50 руб.
Кошт наведвання
патрэбна, запiс па телефоне
Рэгістрацыя

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае ў студзені дзяцей і іх бацькоў на музейныя заняткі “Папяровыя цуды” з серыі “Клуб кніжных прафесараў”.

Цяжка ўявіць, што людзі калісьці жылі без паперы. Сёння толькі азірніся – усюды бачыш мноства папяровых рэчаў. А што стала сапраўдным цудам? – Вядома, кнігі. Яны з'яўляюцца неад'емнай часткай нашага жыцця. Якія яны? Цікавыя, з малюнкамі, рознага памеру ... А яшчэ яны – папяровыя.

Падчас гульняў і выканання творчых заданняў дзеці даведаюцца:

  • якія матэрыялы выкарыстоўвалі для стварэння кнігі, калі паперы яшчэ не было,
  • што такое палімпсесты і чаму яны з'явіліся,
  • калі і дзе была вынайдзена папера,
  • у якой краіне Еўропы з'явіліся першыя майстэрні па вырабе паперы,
  • якой была старажытная тэхналогія вырабу паперы,
  • што такое філіграні, як іх убачыць і што яны абазначаюць.
У якасці творчага задання дзецям будзе прапанавана зрабіць сваімі рукамі мініяцюрную кнігу.

Расклад заняткаў:

Група 5–7 гадоў: 23 студзеня (аўторак) у 18.00 ці 27 студзеня (субота) у 11.00.

Група 8–12 гадоў: 26 студзеня (пятніца) у 18.00 ці 28 студзеня (нядзеля) у 12.00.

Рознаўзроставая група 5–12 гадоў: 28 студзеня (нядзеля) у 13.30.

Кошт музейных заняткаў на аднаго чалавека складае 4 руб. 50 кап.

Атрымаць падрабязную інфармацыю і запісацца можна па тэлефонах:

(8 017) 293 27 82, +375 25 994 21 12.⁠

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам