ГалоўнаяМерапрыемствыЛітаратурная гадзіна “Па казачных краінах, морах і акіянах”
Край Скарыны, Шагала і бясконцых азёраў: Віцебшчыне прысвячаецца
Жывапіснае краязнаўства

Літаратурная гадзіна “Па казачных краінах, морах і акіянах”

Літаратурная гадзіна “Па казачных краінах, морах і акіянах”
Іншыя мерапрыемствы
18.00–19.30
Час правядзення

24 студзеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на літаратурную гадзіну “Па казачных краінах, морах і акіянах”.
Казкі для дзяцей – гэта, канечне, займальныя гісторыі і захапляючыя прыгоды. Чытаючы іх, мы не толькі паглыбляемся ў атмасферу цуда і чарадзейства, але і вучымся дабрыні, мудрасці, шчодрасці і сяброўству.
Асаблівае меца ў казачным свеце займаюць зімовыя казкі. Менавіта з такімі чарадзейнымі гісторыямі – “Марозка”, “Снягурка”, “Елка” – дзеці пазнаёмяцца падчас нашага літаратурнага падарожжа.
Хлопчыкі і дзяўчынкі раскажуць пра свае любімыя зімовыя казкі і іх персанажаў, паўдзельнічаюць у конкурсе “Угадай казку па некалькіх радках і назаві аўтара”, паразважаюць над пытаннямі віктарыны “Па дарозе казак”.
Творчым заданнем для дзяцей стане стварэнне маляўнічай ілюстрацыі да любімай казкі.
Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам