ГалоўнаяМерапрыемствыКрай Скарыны, Шагала і бясконцых азёраў: Віцебшчыне прысвячаецца
Руплівец на ніве роднай мовы
Літаратурная гадзіна “Па казачных краінах, морах і акіянах”

Край Скарыны, Шагала і бясконцых азёраў: Віцебшчыне прысвячаецца

Край Скарыны, Шагала і бясконцых азёраў: Віцебшчыне прысвячаецца
Іншыя мерапрыемствы
25 студзеня
Дата правядзення
15.00
Час правядзення
галерэя “Лабірынт” (3-ці паверх)
Месца правядзення

25 студзеня а 15-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца мерапрыемства «Інфармацыйныя скарбы зямлі беларускай. Віцебшчына».

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае на першую імпрэзу з вялікага цыклу мерапрыемстваў, што пазнаёмяць з інфармацыйнай спадчынай розных мясцін Беларусі, іх гісторыяй і культурнымі здабыткамі. Гэта своеасаблівы вынік плённай працы айчынных бібліятэк, архіваў, музеяў, навуковых і адукацыйных устаноў, краязнаўцаў-аматараў па вывучэнні, узнаўленні і папулярызацыі інфармацыйных скарбаў нашай краіны.

Мерапрыемства прысвечана Віцебшчыне – зямлі са старажытнай і цікавай гісторыяй, маляўнічымі краявідамі і аўтэнтычнай культурай. Віцебскі край падарыў свету цэлую плеяду вядомых вучоных, літаратараў, мастакоў і музыкантаў. Тут склаліся ўплывовыя навуковыя і мастацкія школы, узніклі моцныя краязнаўчыя плыні, працавалі таленавітыя краязнаўцы – сапраўдныя энтузіясты вывучэння роднага краю. Гэтыя традыцыі з поспехам працягваюцца і сёння.

За апошнія гады рэалізаваны шэраг арыгінальных праектаў па зборы і вывучэнні багатай інфармацыйнай спадчыны Віцебскага рэгіёну. Гэта мультымедыйныя і друкаваныя выданні, электронныя анлайнавыя рэсурсы. Найбольш выбітныя з іх будуць прадстаўлены на мерапрыемстве.

Падчас імпрэзы прагучаць выступленні вядомых краязнаўцаў-даследчыкаў, прадстаўнікоў бібліятэчнага і музейнага асяроддзя, гісторыкаў і архівістаў, а таксама музычныя кампазіцыі, прысвечаныя роднаму краю. Мерапрыемства дапоўніць тэматычная выстаўка-агляд інфармацыйных рэсурсаў з фондаў Нацыянальнай бібліяэкі пра Віцебскі рэгіён.

Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі. Да сустрэчы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі!

Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

У песні я знайшоў сябе

08.07.2020

З 8 ліпеня па 3 лістапада ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць юбілейная выстава “У песні я знайшоў сябе”, прысвечаная 80-годдзю кампазітара Давіда Фёдаравіча Тухманава.

Пясняр хараства і волі

06.07.2020

З 6 ліпеня па 1 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Пясняр хараства і волі”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, перакладчыка Уладзіміра Мікалаевіча Дубоўкі (1900 ці 1901–1976).

Насельніцтва Зямлі: прагнозы, тэндэнцыі, праблемы

01.07.2020

З 1 ліпеня па 5 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Насельніцтва Зямлі: прагнозы, тэндэнцыі, праблемы”, прысвечаная Сусветнаму дню народанасельніцтва.

Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне

25.06.2020

1 ліпеня ў бібліятэцы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне”.Праект прымеркаваны да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Выстаўка графікі “Полымя ваенных дзён”

17.06.2020

23 чэрвеня ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі графікі “Полымя ваенных дзён”, прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і прымеркаванай да Дня Незалежнасці.



111