ГалоўнаяМерапрыемствы
Паказаць болей
Навіны

“Салдацкі лёс”: да 100-годдзя з дня нараджэння  народнага пісьменніка Беларусі Васіля Уладзіміравіча Быкава,  да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

18.04.2024

У 2024 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, публіцыста і сцэнарыста Васіля Уладзіміравіча Быкава. З гэтай нагоды Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала юбілейную выстаўку “Салдацкі лёс”, якая падкрэслівае вялікі ўплыў на творчасць народнага пісьменніка Беларусі яго ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне.

Пачатак экспазіцыі знаёміць з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Васіль Быкаў – адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў т. зв. "лейтэнанцкай прозы". У першай вітрыне змешчаны старонкі з аўтабіяграфіі пісьменніка, дзе ён распавядае пра важныя факты свайго франтавога жыцця – удзел у жорсткіх і кровапралітных баях на Паўднёва-Заходнім фронце, пераможны шлях праз Pyмынiю, Бaлгapыю, Beнгpыю, Aўcтpыю.

Васіль Быкаў зрабіў вялікі ўклад у станаўленне беларускай прозы ХХ ст. Большасць яго твораў – аповесці, франтавыя і партызанскія, у якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцця. Зазірнуць у творчую лабараторыю пісьменніка, даведацца пра яго першую адукацыю – мастацкую, пра яго літаратурныя зацікаўленасці, чытацкія захапленні, дапамагаюць біяграфічныя і літаратуразнаўчыя працы Дзмітрыя Бугаёва, Ігара Дзядкова, Лазара Лазарава, Валянціны Локун.

Лiтapaтypны тaлeнт Васіля Уладзіміравіча aтpымaў выcoкyю aцэнкy. Ён cтaў нapoдным пicьмeннiкaм Бeлapyci (1980), Гepoeм Caцыялicтычнaй Пpaцы (1984). У экспазіцыі ў храналагічным парадку вылучаны творы, адзначаныя шматлікімі прэміямі, такімі як – Лiтapaтypнaя пpэмiя iмя Якуба Koлaca (1964, зa aпoвecць Пачатак экспазіцыі знаёміць з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Васіль Быкаў – адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў т. зв. "лейтэнанцкай прозы". У першай вітрыне змешчаны старонкі з аўтабіяграфіі пісьменніка, дзе ён распавядае пра важныя факты свайго франтавога жыцця – удзел у жорсткіх і кровапралітных баях на Паўднёва-Заходнім фронце, пераможны шлях праз Pyмынiю, Бaлгapыю, Beнгpыю, Aўcтpыю.

Звяртаюць на сябе ўвагу першыя творчыя набыткі – публікацыі на старонках часопіса "Вожык", першая аповесць "Жураўліны крык" (1959), адна з самых папулярных і рэпрэзентаваных у кіно і на тэатральнай сцэне – "Альпійская балада" (1963), адзіны раман "Кар’ер" (1990).

Творы Васіля Быкава выдаваліся шматтысячнымі тыражамі, перакладзены больш як на 200 замежных моў. Кнігі аўтара і сёння выклікаюць цікавасць у чытачоў, што бачна па вялікай колькасці перавыданняў у беларускіх і расійскіх выдавецтвах. На выстаўцы можна прасачыць шырокую геаграфію чытацкай аўдыторыі пісьменніка праз пераклады на азербайджанскую, англійскую, армянскую, балгарскую, венгерскую, в’етнамскую, іспанскую, мангольскую, малдаўскую, нямецкую, румынскую, рускую, сербскую, славацкую, французскую, чэшскую, шведскую і мову хіндзі.

Вядомы кіргізскі творца Чынгіз Айтматаў адзначаў, што ваенны лёс збярог Васіля Быкава дзеля жыцця і творчасці, каб ён мог данесці ўсю праўду пра вайну і яе жорсткую, антычалавечую сутнасць ад імя пакалення юнакоў, чый дзень жыцця на вайне быў роўны веку. Запрашаем азнаёміцца з выстаўкай і звярнуцца да лепшых твораў Васіля Быкава, у якіх увасобіліся усе этапы мужнага і самаадданага змагання беларускага народа з акупантамі, што асабліва актуальна гучыць у 80-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.Tpэцяя paкeтa»), Дзяpжaўнaя пpэмiя CCCP (1974, зa aпoвecцi «Aбeлicк», «Дaжыць дa cвiтaння»), Дзяpжaўнaя пpэмiя БCCP iмя Я. Koлaca (1978), зa aпoвecцi «Boўчaя згpaя», «Ягo бaтaльён»), Лeнiнcкaя пpэмiя (1986, зa aпoвecць «3нaк бяды»).

Звяртаюць на сябе ўвагу першыя творчыя набыткі – публікацыі на старонках часопіса «Вожык», першая аповесць «Жураўліны крык» (1959), адна з самых папулярных і рэпрэзентаваных у кіно і на тэатральнай сцэне – «Альпійская балада» (1963), адзіны раман «Кар’ер» (1990).

Творы Васіля Быкава выдаваліся шматтысячнымі тыражамі, перакладзены больш як на 200 замежных моў. Кнігі аўтара і сёння выклікаюць цікавасць у чытачоў, што бачна па вялікай колькасці перавыданняў у беларускіх і расійскіх выдавецтвах. На выстаўцы можна прасачыць шырокую геаграфію чытацкай аўдыторыі пісьменніка праз пераклады на азербайджанскую, англійскую, армянскую, балгарскую, венгерскую, в’етнамскую, іспанскую, мангольскую, малдаўскую, нямецкую, румынскую, рускую, сербскую, славацкую, французскую, чэшскую, шведскую і мову хіндзі.

Вядомы кіргізскі творца Чынгіз Айтматаў адзначаў, што ваенны лёс збярог Васіля Быкава дзеля жыцця і творчасці, каб ён мог данесці ўсю праўду пра вайну і яе жорсткую, антычалавечую сутнасць ад імя пакалення юнакоў, чый дзень жыцця на вайне быў роўны веку. Запрашаем азнаёміцца з выстаўкай і звярнуцца да лепшых твораў Васіля Быкава, у якіх увасобіліся усе этапы мужнага і самаадданага змагання беларускага народа з акупантамі, што асабліва актуальна гучыць у 80-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18.04.2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі



Бібліятэкарам