ГалоўнаяМерапрыемствыМузейныя заняткі “Кніжныя аправы”
Літаратурная гадзіна “Юны эрудыт”
У Дзень святога Валянціна запрашаем выканаць любімыя песні пра галоўнае – пра каханне!

Музейныя заняткі “Кніжныя аправы”

Музейныя заняткі “Кніжныя аправы”
Іншыя мерапрыемствы

Музей кнігі запрашае 25 лютага дзяцей 7–12 гадоў і іх бацькоў на музейныя заняткі “Кніжныя аправы” ў рамках серыі “Клуб кніжных прафесараў”.

Удзельнікі сустрэчы даведаюцца, што “адзенне” кніг мянялася ў залежнасці ад эпохі. Пераплёт як важная частка кнігі за шматвяковую гісторыю прайшоў шэраг стадый развіцця як у тэхнічным, так і ў мастацкім дачыненні. Аправа перш за ўсё была прызначана для змацавання аркушаў кнігі разам, а таксама для захавання кніжнага блока ад пашкоджанняў і ўплыву часу. Аднак з часам яна робіцца і элементам мастацкага афармлення. На занятках будуць прадэманстраваны ўнікальныя аправы кніг, якія з’яўляюцца помнікамі кніжнага мастацтва свайго часу.

Якія былі аправы ў Сярэднявеччы? Хто мог дазволіць сабе мець дома кнігу ў скураным пераплёце з арнаментам з каштоўных камянёў? Хто быў заканадаўцам моды ў мастацтве пераплёту ў XV і XVI стагоддзях? Што такое суперэкслібрыс? Калі з’явіліся кнігі ў мягкай вокладцы? На гэтыя пытанні дзеткі атрымаюць адказы на занятках.

Мерапрыемства праводзіцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне разнастайнасці кніжнай культуры адбываецца падчас дыялогу, гульняў і творчасці.

Чакаем вас у музеі кнігі а 15 гадзіне.

Працягласць – 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыяламі для творчага задання – 4 руб. 50 кап.

Тэлефоны для даведак і запісу: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.


Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Насельніцтва Зямлі: прагнозы, тэндэнцыі, праблемы

01.07.2020

З 1 ліпеня па 5 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Насельніцтва Зямлі: прагнозы, тэндэнцыі, праблемы”, прысвечаная Сусветнаму дню народанасельніцтва.

Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне

25.06.2020

1 ліпеня ў бібліятэцы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне”.Праект прымеркаваны да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Выстаўка графікі “Полымя ваенных дзён”

17.06.2020

23 чэрвеня ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі графікі “Полымя ваенных дзён”, прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і прымеркаванай да Дня Незалежнасці.

Яго жыццё – тэатр

10.06.2020

З 1 чэрвеня па 3 жніўня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Яго жыццё – тэатр”, прысвечаная 70-годдзю беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Аляксея Ануфрыевіча Дударава.

Вакол свету па кніжных старонках

15.06.2020

З 15 чэрвеня па 26 жніўня запрашаем на выстаўку “Вакол свету па кніжных старонках” у чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Вобразы зменлівага свету: мастацтва японскай гравюры

12.06.2020

З 12 чэрвеня па 25 жніўня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Вобразы зменлівага свету: мастацтва японскай гравюры” з калекцыі выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.



111