ГалоўнаяМерапрыемствыСувенір для мамы
Дарагім мужчынам прысвячаецца
Музейныя заняткі “Ёган Гутэнберг”

Сувенір для мамы

Сувенір для мамы
Іншыя мерапрыемствы
1 сакавіка
Дата правядзення
18.00-19.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

1 сакавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на майстар-клас па дэкупажы “Сувенір для мамы”.

Напярэдадні вясенняга свята кожнае дзіця імкнецца зрабіць для мамы асаблівы падарунак.

На майстар-класе дзеці навучацца новым карысным навыкам і, праявіўшы свае творчыя здольнасці, зробяць маляўнічы веер у тэхніцы дэкупаж з папяровых аплікацый, акрылавых фарбаў і клею.

Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымаюць неверагоднае задавальненне ад захапляльных заняткаў, якія будуць суправаджацца веснавымі мелодыямі.

Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.

Наведванне дзіцячага пакою платнае.

Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам