ГалоўнаяМерапрыемствыПаэтэса, драматург, прадзюсер: запрашаем на творчую вечарыну Карыны Сарсенавай
“Акрыленасць паэтычнага радка”
Рыцар музычнага вобраза

Паэтэса, драматург, прадзюсер: запрашаем на творчую вечарыну Карыны Сарсенавай

Паэтэса, драматург, прадзюсер: запрашаем на творчую вечарыну Карыны Сарсенавай
Іншыя мерапрыемствы
2 сакавіка
Дата правядзення
15.00
Час правядзення

2 сакавіка ў 15.00 у зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346) у рамках XXV ММКВК пройдзе творчая прэзентацыя вядомай казахстанскай пісьменніцы Карыны Сарсенавай.

Паэтэса, драматург, прадзюсер, а таксама псіхолаг, сцэнарыст і мецэнат, Карына Сарсенава стала заснавальніцай новага літаратурнага жанру – “неаэзатэрычнай фантастыкі”. У яе творчай скарбонцы – 24 кнігі, выдадзеныя ў Казахстане, Расіі і Кітаі.

Праз свае творы пісьменніца спрабуе натхніць чалавека зазірнуць у сябе, імкнецца абудзіць у ім светлыя пачуцці. Яна адрасуе сваю творчасць людзям, якія валодаюць цікавасцю да жыцця, імкненнем вывучаць новае, усім, хто шукае адказы на няпростыя пытанні і жадае развівацца інтэлектуальна і духоўна.

Карына Сарсенава – генеральны прадзюсер вядомай у Казахстане кампаніі “KS production”, заснавальнік і драматург тэатра аўтарскага мюзікла “Трыумф”, аўтар сцэнарыя паўнаметражнага мастацкага фільма “Захавальнік шляху”. Паэтэса таксама з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Расіі, залатым лаўрэатам міжнароднай прэміі "Залатое Пяро Русі”, кавалерам медалёў "Літаратурны Алімп", а таксама Маршака і Лермантава, кавалерам ганаровага знаку “Працоўная доблесць Расіі”, членам-карэспандэнтам Міжнароднай акадэміі інтэграцыі навукі і бізнесу.

Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 37.

Е-mail: pr@nlb.by


Мерапрыемствы

Канцэрт Андрэя Кіранава

19.04.2021

У суботу, 24 красавіка, у галерэі “Лабірынт” выступіць з сольным канцэртам чытач Нацыянальнай бібліятэкі малады піяніст Андрэй Кіранаў, пастаянны ўдзельнік канцэртаў арт-прасторы “Свет класічнай музыкі”.

Шлях да вечнасці

01.04.2021

Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага гісторыка, літаратуразнаўца Міколы Ермаловіча (1921–2000) у зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 1 красавіка па 17 мая праходзіць выстаўка “Шлях да вечнасці”.

Размова з адвакатам аб прымяненні апеляцыйнай стадыі судаводства ў крымінальным працэсе

15.04.2021

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.



Бібліятэкарам
111