Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
15 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адкрыецца выстаўка акварэляў Вячаслава Паўлаўца “Крокі па вадзе”.
Карціны вядомага беларускага мастака-акварэліста Вячаслава Паўлаўца – гэта спараўдны цуд мастацтва, створаны вадзянымі фарбамі. Пэндзаль майстра нібыта робіць крокі па вадзе, пакідаючы за сабой дзіўны лёгкі пейзаж, напоўнены святлом і паветрам.
Гарманічны свет у акварэлях мастака прадстае перад гледачом такім, якім ён бачыцца ў шчаслівых снах і дзіцячых успамінах. Цалкам пазбаўлены ад усяго цёмнага і выпадковага, ён выпраменьвае ўнутранае святло, нагадвае пра адвечную мудрасць прыроды, крохкасць чалавечай душы і непаўторнасць кожнага імгнення.
Невыпадкова акварэль стала галоўная тэхнікай у творчым лёсе Вячаслава Паўлаўца. Празрыстая, шматслойная, яна поўнасцю адпавядае яго светаўспрыманню, патрабуе дакладнага вока, артыстычнай і лёгкай рукі, не даруе памылак і не дазваляе выпраўленняў.
Нельга не заўважыць, што адзін з самых распаўсюджаных матываў творчасці мастака – матыў дарогі. Урачыстая алея паўзабытага панскага маёнтка, ледзь прыкметная сцяжынка ў жнівеньскім полі, адзінокі ланцужок слядоў па першым снезе – ці не запрашэнне гэта да пуці дамоў, а значыць, – да сябе?
Атрымаць асалоду ад светланоснай акварэлі Вячаслава Паўлаўца запрашаем да 23 красавіка 2018 года.
З 16 сакавіка ўваход на выстаўку платны − складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.
Чытайце таксама аб адкрыцці выстаўкі.
Тэлефоны для даведак: (+375 17) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by