ГалоўнаяМерапрыемствыЦыкл экскурсій “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”
Новы праект бібліятэкі “Па-за вернісажам”
Увага: “ажыўшыя кнігі” ў бібліятэцы!

Цыкл экскурсій “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”

Цыкл экскурсій “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”
Іншыя мерапрыемствы

2018 год у Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Годам малой радзімы. Для кожнага чалавека малая радзіма – гэта тое месца, дзе ён нарадзіўся і вырас, дзе ўпершыню ўсвядоміў сябе асобай. Памятаць свае карані, захоўваць традыцыі і памнажаць культурныя каштоўнасці – абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў рамках Года малой радзімы запрашае на экскурсіі “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, прысвечаныя жыццю і творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, Я. Маўра, М. Багдановіча, К. Крапівы, Ф. Скарыны, М. Шагала. Экскурсанты атрымаюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з цікавымі фактамі з біяграфіі выдатных асоб, месцамі, адкуль яны родам. Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены кнігі, плакаты, паштоўкі, фатаграфіі і фотарэпрадукцыі з фондаў бібліятэкі.

Падчас экскурсіі госці пазнаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка , сістэмай заказу, дастаўкі і выдачы дакументаў, наведаюць музей кнігі і адной з чытальных залаў.

Групы фарміруюцца колькасцю да 15 чалавек. Экскурсіі праводзяцца па папярэднім запісе з 10.00 да 18.00 з аўторка па суботу.

Кошт для групы да 15 чалавек – 20 руб.

Навучэнцам і студэнтам прадастаўляецца скідка 35 % – 13 руб.

Запіс па тэлефонах: (8 017) 293 29 66, 293 28 53.

Мерапрыемствы

Калі гліна ажывае

27.09.2021

З 27 верасня па 17 кастрычніка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “Калі гліна ажывае”: кераміка і фарфор з калекцыі выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Прывесці ў рух энергію сумлення

21.09.2021

З 21 верасня па 15 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Прывесці ў рух энергію сумлення”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, літаратуразнаўца, фалькларыста, перакладчыка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча (1931–2016).

“Арт-Мінск 2021”

16.09.2021

21 верасня а 17-й гадзіне ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстаўка “Арт-Мінск 2021”.

Размова з адвакатам аб праве ў сферы медыцыны

15.09.2021

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Храмы часу, памяці, думкі

14.09.2021

Напярэдадні юбілейнага года святкавання стагоддзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да прафесійнага свята – Дня бібліятэк Беларусі – прымеркавана выстаўка “Храмы часу, памяці, думкі”.



Бібліятэкарам