ГалоўнаяМерапрыемствыЗ вялікай любоўю да малой радзімы: выстаўка жывапісу Наталлі Камінскай
Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі
Хатынская трагедыя. 75 гадоў болю, скрухі і памяці

З вялікай любоўю да малой радзімы: выстаўка жывапісу Наталлі Камінскай

З вялікай любоўю да малой радзімы: выстаўка жывапісу Наталлі Камінскай
Іншыя мерапрыемствы
27.03.2018
Дата правядзення
17.00–18.00
Час правядзення
галерэя “Ракурс” (2-гі паверх)
Месца правядзення

27 сакавіка ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адкрыецца выстаўка жывапісу Наталлі Камінскай “Асабістае”, арганізатарамі якой выступаюць Нацыянальная бібліятэка Беларусі і аўтарская некамерцыйная канцэптуальная галерэя «БРАМА».

Што такое асабістае? Гэта выявы ў люстэрку, рэчы, адносіны з блізкімі, тайныя мары. Можа быць і так. Але для мастачкі Наталлі Камінскай перш за ўсё асабістае – гэта непарыўная сувязь з роднымі Смалявічамі, з усімі этапамі і падзеямі яе жыцця ў гэтым горадзе. У навакольным свеце прадметаў і рэчаў яна бачыць сувязь з людзьмі, паэтыку сыходзячага часу і перадае ўсё гэта на сваіх палотнах, вымаючы вобразны пачатак з усяго, што знаходзіцца вакол.

Маляўнічыя палотны Н. Камінскай – незвычайна жывыя, прывабныя, яны шмат гавораць пра любоў да родных месцаў, пра цёплыя ўспаміны з дзяцінства. На выстаўцы прадстаўлены пейзажы Смалявіцкага краю, нацюрморты, а таксама партрэты родных і сяброў.

Дэталі інтэр’еру, рэчы ў нацюрморце, ледзь улоўныя пераходныя станы прыроды ў пейзажы, напружаныя рытмы горада, ціхія вясковыя куточкі – усё гэта бачнае і пазнавальнае на палотнах мастачкі становіцца глыбока асабістым. Часам падаецца, што карціны выконваюць дзіўную аўтарскую мелодыю − іграюць колерамі, рытмамі, фактурамі.

Выстаўка будзе даступна для наведвальнікаў да 2 мая 2018 года.
Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by


Чытайце таксама аб адкрыцці выстаўкі.


Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Пясняр хараства і волі

06.07.2020

З 6 ліпеня па 1 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Пясняр хараства і волі”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, перакладчыка Уладзіміра Мікалаевіча Дубоўкі (1900 ці 1901–1976).

Насельніцтва Зямлі: прагнозы, тэндэнцыі, праблемы

01.07.2020

З 1 ліпеня па 5 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Насельніцтва Зямлі: прагнозы, тэндэнцыі, праблемы”, прысвечаная Сусветнаму дню народанасельніцтва.

Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне

25.06.2020

1 ліпеня ў бібліятэцы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне”.Праект прымеркаваны да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Выстаўка графікі “Полымя ваенных дзён”

17.06.2020

23 чэрвеня ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі графікі “Полымя ваенных дзён”, прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і прымеркаванай да Дня Незалежнасці.

Яго жыццё – тэатр

10.06.2020

З 1 чэрвеня па 3 жніўня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Яго жыццё – тэатр”, прысвечаная 70-годдзю беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Аляксея Ануфрыевіча Дударава.



111