ГалоўнаяМерапрыемствыУ Нацыянальнай бібліятэцы стартаваў фінансава-адукацыйны праект “Геній фінансаў”
Музейныя заняткі “Беларускі буквар”
Забыццю не адданае: беларуская мемуарная літаратура

У Нацыянальнай бібліятэцы стартаваў фінансава-адукацыйны праект “Геній фінансаў”

У Нацыянальнай бібліятэцы стартаваў фінансава-адукацыйны праект “Геній фінансаў”
Іншыя мерапрыемствы
03.04–24.04
Дата правядзення
17.40–20.40
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

У кожнага чалавека ў жыцці ёсць шанц наблізіцца да сваёй мары і дасягнуць жадаемага, але часта нешта спыняе, стрымлівае і не дазваляе рухацца наперад. Як правіла, гэта сумненні, нерашучасць, вопыт мінулых памылак.

У рамках трэнінгу “Геній фінансаў” удзельнікі маюць магчымасць у гульнёвай форме адпрацаваць камунікатыўныя навыкі, здольнасць захоўваць і прымнажаць свае фінансавыя зберажэнні, зыходзячы з розных жыццёвых сітуацый, набліжаных да рэальнасці.

Трэнінг дазволіць без рэальных рызык і страт, боязі і сумненняў, праявіўшы сілу волі і мэтанакіраванасць, арганізаваць свой грашовы паток і сфармаваць інвестыцыйны партфель.

І, вядома, незабыўныя станоўчыя эмоцыі напоўняць удзельнікаў упэўненасцю і жаданнем на практыцы прымяніць набытыя веды і навыкі.

Прома-трэнінг “Геній фінансаў” будзе праводзіцца ў красавіку 2018 года па аўторках (акрамя 17 красавіка).

Час правядзення: 17.40–20.40.
Месца правядзення: пам. 306.
Вядучы: Медзікаў Ігар Аляксандравіч.

Колькасць удзельнікаў: да 8 чалавек.
Папярэдні запіс абавязковы!

Тэлефон для даведак: (8 029) 695 31 36.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам