Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Кошт наведвання
Музей кнігі запрашае 22 красавіка дзяцей 6–12 гадоў на эксклюзіўныя заняткі “Беларускі буквар” з Алесем Сушай. Варта прыйсці, бо такога нават у кнізе не прачытаеш!
Заняткі прысвечаны 400-годдзю выдання першага “Буквара” і арганізаваны ў рамках праекта “Клуб кніжных прафесараў”. Экспертам заняткаў стане кнігазнавец, кандыдат культуралогіі, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.
Буквар – унікальная кніга, якая закладвае асновы культуры, фарміруе найважнейшыя каштоўнасці, з’яўляецца пачаткам шляху засваення ведаў.
Першая ў свеце кніга пад назваю “Буквар” была выдадзена Віленскім праваслаўным брацтвам у 1618 годзе ў мястэчку Еўе пад Вільняй, якое належала слаўнаму Багдану Агінскаму. Кніга прызначалася для пачатковага навучання чытанню і пісьму нашых продкаў. У далейшым выданне з такой назвай стала шырокавядомым на тэрыторыі сучасных Беларусі, Літвы, Украіны, Расіі і іншых краін.
Да нашых дзён дайшло толькі два экзэмпляры еўеўскага “Буквара”. Адзін захоўваецца ў Капенгагене, другі – у Лондане.
Мерапрыемства праводзіцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне беларускай кніжнай культуры адбываецца з дапамогай дыялогу і творчасці.
Пачатак мерапрыемства а 15-й гадзіне.
Працягласць – 60 хвілін.
Кошт заняткаў з матэрыяламі для творчага задання – 4 руб. 50 кап.
Тэлефоны для даведак і запісу: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.