ГалоўнаяМерапрыемствыРадасныя фарбы
“Беларусьфільм” зняў мультфільмы для дзяцей па гісторыі гарадоў Беларусі
Музейныя заняткі “Францішак Скарына”

Радасныя фарбы

Радасныя фарбы
Іншыя мерапрыемствы

З 6 сакавіка па 4 красавіка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Радасныя фарбы”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Б.М. Кустодзіева, рускага мастака, графіка, ілюстратара, сцэнографа і скульптара.

Барыс Міхайлавіч Кустодзіеў (1878–1927) – мастак рэдкага, бязмежнага таленту. Яго талент асабліва ярка выявіўся ў адлюстраванні традыцыйнага побыту рускай правінцыі і маляўнічага, святочнага боку вясковага жыцця. Упадабанымі матывамі Кустодзіева былі сцэны гарадскіх і сельскіх гулянняў, пярэстая таўханіна кірмашоў, масленічныя катанні на тройках, павольны рытуал чаяванняў. Жывапіс мастака нясе ў сабе зарад дзіўнай энергіі, радасці і адчування паўнаты жыцця. Прадстаўленыя ў экспазіцыі рэпрадукцыі карцін “Масленіца”, “Кірмаш”, “Купанне”, “Сенажаць”, “Купчыха за чаем”, “Прыгажуня” могуць служыць яркім прыкладам таму.

Значнае месца ў творчасці Кустодзіева займаюць партрэты, у якіх ён паўстае тонкім псіхолагам і выдатным жывапісцам. Да лепшых з іх адносяцца партрэты мастака І.Я. Білібіна, гравёра В.В. Матэ, спевака Ф.І. Шаляпіна, а таксама партрэты членаў сям’і мастака. З рэпрадукцыямі гэтых і многіх іншых карцін партрэтнага жанру можна пазнаёміцца на выстаўцы.

Асаблівую цікавасць у аматараў мастацтва выкліча выданне факсімільных рэпрадукцый Кустодзіева “Русские типы”, якое прадстаўляе сабой серыю акварэляў з выявай людзей розных сацыяльных груп: майстравых, гандляроў, рамеснікаў, рамізнікаў.

Мастак дасягнуў вялікага майстэрства ў мастацтве графікі. У малюнках і гравюрах ім створаны шэраг партрэтаў, яркіх пейзажаў і ілюстрацый да твораў рускіх пісьменнікаў. Наведвальнікі выстаўкі ўбачаць ілюстрацыі Кустодзіева да твораў Някрасава, Пушкіна, а таксама рэпрадукцыі лінагравюр і літаграфій мастака са збору Дзяржаўнага музея выяўленчых мастацтваў імя А.С. Пушкіна.

Усяго экспазіцыя налічвае больш за 60 дакументаў, у ліку якіх альбомы рэпрадукцый, кнігі і паштоўкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам