ГалоўнаяМерапрыемствыЖанчыны ў гісторыі: вялікія, знакамітыя, цудоўныя
Літаратурная гадзіна "Каб зрабіць свет больш добрым"
“Гэта вам не сэлфі”: прэзентацыя кнігі пра беларускіх першапраходцаў фотамастацтва

Жанчыны ў гісторыі: вялікія, знакамітыя, цудоўныя

Жанчыны ў гісторыі: вялікія, знакамітыя, цудоўныя
Іншыя мерапрыемствы

З 8 сакавіка па 3 красавіка ў бібліятэцы (выставачная пляцоўка, 2-гі паверх) адкрыта выстаўка “Жанчыны ў гісторыі: вялікія, знакамітыя, цудоўныя”, прымеркаваная да Дня жанчын і 300-годдзя з дня нараджэння першай у гісторыі Рэчы Паспалітай жанчыны-лекаркі Саламеі Русецкай.

Беларуская гісторыя ведае нямала выдатных жаночых постацей, якія пакінулі значны, непаўторны след на зямлі. Яны не толькі былі каханымі славутых мужчын, але і асобамі, якія нараўне з прадстаўнікамі моцнага полу ўплывалі на ход гістарычных падзей, дапамагалі чалавецтву спасцігаць вышэйшую боскую мудрасць, будавалі храмы веры і навукі, стваралі, захоўвалі, абаранялі прыгажосць.

На выстаўцы “Жанчыны ў гісторыі: вялікія, знакамітыя, цудоўныя” прадстаўлена каля 150 экспанатаў: энцыклапедыі, кнігі, часопісныя артыкулы, выяўленчыя дакументы. Наведвальнікі выстаўкі пазнаёмяцца з матэрыяламі, якія распавядаюць пра жыццё, навуковыя і творчыя дасягненні нашых знакамітых суайчынніц. Сярод іх – свабодалюбівая полацкая князёўна Рагнеда; першая на беларускай зямлі жанчына-асветніца Еўфрасіння Полацкая; беларуская праваслаўная святая Соф’я Слуцкая; нясвіжская княгіня Францішка Уршуля Радзівіл – першая жанчына-драматург у Вялікім Княстве Літоўскім; “беларуская Жанна д'Арк” – Эмілія Плятэр; выдатная беларуская пісьменніца і грамадскі дзеяч XIX стагоддзя Эліза Ажэшка і многія іншыя.

Асобны раздзел выстаўкі прысвечаны 300-годдзю з дня нараджэння першай у гісторыі Рэчы Паспалітай жанчыны-ўрача, асветніцы, аўтара прыгодніцкага рамана “Авантуры майго жыцця” Рэгіны Русецкай (1718 – 1763). Сярод кніг, прадстаўленых у раздзеле, кніга В.П. Грыцкевіч “Адысея наваградскай лекаркі”. Кніга ў займальнай форме апавядае пра беларускую лекарку XVIII ст., якая працавала ў Турцыі, Аўстрыі, Расіі і іншых краінах. Незвычайны лёс гэтай жанчыны, смелай і знаходлівай, нагадвае прыгодніцкі раман.

Выстаўка адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца літаратурай, гісторыяй і культурай Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам