ГалоўнаяМерапрыемствы“З чаго пачынаецца Радзіма?”: першаму ў свеце Буквару прысвячаецца
Выставачны праект да Года малой радзімы разгорне Нацыянальная бібліятэка
Лепшыя кнігі Беларусі

“З чаго пачынаецца Радзіма?”: першаму ў свеце Буквару прысвячаецца

“З чаго пачынаецца Радзіма?”: першаму ў свеце Буквару прысвячаецца
Іншыя мерапрыемствы

29 сакавіка ў музеі кнігі адкрылася выстаўка “Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі”, прысвечаная юбілею першага ў свеце выдання пад назвай “Буквар” (Еўе, 1618).

“З чаго пачынаецца Радзіма? З малюнка ў тваім буквары…”. Мабыць, пачатковыя радкі вядомай савецкай песні – першае, што ўсплывае ў памяці, калі спрабуеш прыгадаць свой галоўны школьны падручнік, які адкрыў табе дзверы ў свет ведаў. Калі ж і дзе з’явіўся буквар, хто яго складальнік і як змяняўся яго змест з цягам часу? Пра гэта і не толькі – незвычайная выстаўка, што адкрылася ў музеі кнігі.

Экспанаты даволі разнастайныя. Тут – знакамітыя буквары і азбукі XVI–ХХІ стст., буквары з праваслаўных манастыроў і малавядомыя выданні для ўніятаў і старавераў, беларускія падручнікі для навучання чытанню пачатку ХХ ст., савецкія буквары перыяду ліквідацыі непісьменнасці і нават выданні беларускай дыяспары за мяжой. Пабачыць на выстаўцы можна і знакаміты “Буквар” Анатоля Клышкі. Выдадзены ўпершыню ў 1969 г., ён перавыдаваўся 23 разы на беларускай, рускай і польскай мовах. Найноўшае “пакаленне” буквароў прадстаўляе выданне, падрыхтаванае Вольгай Цірынавай.

Для поўнага паглыблення ў “школьныя гады цудоўныя” выстаўка дапоўнена іншымі артэфактамі вучнёўскага жыцця – старымі дзённікамі і сшыткамі, а таксама невядомымі сучасным школьнікам прыладамі для пісьма.

У адкрыцці выстаўкі ўзялі ўдзел намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Гінчук, дэкан факультэта пачатковай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка Наталля Ждановіч.

А ці памятаеце вы, з якога малюнка пачынаўся ваш першы буквар? Забыліся? Тады самы час узгадаць! І калі, як не ў Год малой радзімы і год 400-годдзя першага ў свеце і да таго ж беларускага Буквара.

Паспейце наведаць экспазіцыю да 20 красавіка 2018 года.
Дата завяршэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.
Е-mail: muzey@nlb.by

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам