ГалоўнаяМерапрыемствыБеларусь – яго песня і слава
“Тварыць, нікога не паўтараючы…”: памяці мастака Фёдара Ястраба
Масленіца – свята святла і дабрыні

Беларусь – яго песня і слава

Беларусь – яго песня і слава
Іншыя мерапрыемствы

З 2 па 28 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Беларусь – яго песня і слава”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння П.М. Машэрава.

Пётр Міронавіч Машэраў (1918–1980) – партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1944 годзе за гераізм, праяўлены ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, яму прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны П.М. Машэраў быў задзейнічаны на камсамольскай і партыйнай рабоце, з 1965 па 1980 год займаў пасаду першага сакратара ЦК КПБ. Пятнаццацігадовы перыяд яго дзейнасці ўвайшоў у гісторыю рэспублікі як эпоха Машэрава, перыяд росквіту, значных поспехаў у стварэнні індустрыяльнага і сельскагаспадарчага патэнцыялу, будаўнічага комплексу, у развіцці адукацыі, аховы здароўя, навукі і культуры, іншых жыццёва важных сфер. З імем Машэрава звязана прысваенне Мінску звання горада-героя, стварэнне сусветна вядомых мемарыяльных комплексаў "Хатынь", "Брэсцкая крэпасць", "Курган Славы".

У Віцебску П.М. Машэраву ўсталяваны помнік. Яго імем названы праспект у беларускай сталіцы, вуліцы ў многіх гарадах і населеных пунктах Беларусі, навучальныя ўстановы, шэраг прадпрыемстваў і арганізацый.

Экспазіцыя знаёміць ​​з выступленнямі, артыкуламі, справаздачамі, дакладамі Пятра Міронавіча: "Избранные речи и статьи", "Советская Белоруссия", "Справаздача Цэнтральнага Камiтэта Кампартыi Беларусi XXVI з'езду (3 сакавiка 1966 г.)", "XXV съезд КПСС и актуальные проблемы коммунистического воспитания молодежи", "Идейно-политической работе – высокую действенность" і інш.

На выстаўцы экспануюцца кніжныя выданні, матэрыялы, якія асвятляюць жыццё і шматгранную дзейнасць Пятра Міронавіча. Сярод іх – “Это стране моей знак уважения: сын земли Пётр Миронович Машеров”, кніга ўспамінаў і артыкулаў “Сын белорусского народа Пётр Машеров”, дакументальная аповесць “Пётр Машеров: жизнь, судьба, память” С.В. Антановіча і мастацка-дакументальная аповесць “Пётр Машеров” В.Д. Якутава, біяграфічная аповесць В.М. Пранько “Семья Машеровых”, успаміны былых падпольшчыкаў і інш.

Цікавасць таксама прадстаўляюць публікацыі ў часопісах “Архівы і справаводства”, “Беларуская думка”, “Беларускі гістарычны часопіс”, “Деды”, “Милиция Беларуси”, “Нёман”, “Юстыцыя Беларусі”.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Чытайце таксама пра адкрыццё кніжна-дакументальнай выстаўкі, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, Героя Савецкага Саюза Пятра Машэрава



Бібліятэкарам