ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на адкрыццё міжнароднай выстаўкі, прысвечанай букварам народаў свету
Спорт, прыгажосць і здароўе
Філасофія, эстэтыка і спорт: гольф па-беларуску на фота Сцяпана Надольскага

Запрашаем на адкрыццё міжнароднай выстаўкі, прысвечанай букварам народаў свету

Запрашаем на адкрыццё міжнароднай выстаўкі, прысвечанай букварам народаў свету
Іншыя мерапрыемствы
26.04.2018
Дата правядзення
16.30
Час правядзення
музей кнігі
Месца правядзення

26 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца адкрыццё міжнароднай выстаўкі “Буквары народаў свету”.

Экспазіцыя прадстаўляе разнастайнасць і непаўторнасць варыяцый ў розных народаў свету самай першай кнігі для навучання грамаце. Выставачны праект прымеркаваны да знамянальнай даты – 400-годдзя выдання першай у свеце кнігі пад назвай “Буквар”, якая была падрыхтавана нашымі продкамі.

Выстаўка арганізавана пры ўдзеле Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Рэспублікі Беларусь ў Латвійскай Рэспубліцы, праекта мабільнасці Еўрапейскага саюза MOST.

Упершыню ў Беларусі будзе прадстаўлена каля 1 400 буквароў на 587 мовах самых розных народаў пяці частак свету – Еўропы, Азіі, Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі і Акіяніі. Кожны экспанат з’яўляецца мініяцюрнай энцыклапедыяй, у якой у нагляднай і займальнай форме падаюцца гісторыя, геаграфія, культура пэўнага народа.

Аснову экспазіцыі складае ўнікальная прыватная калекцыя латвійскага педагога, аўтара буквароў і кніг пра народы свету і іх мовы, калекцыянера Юрыса Цыбульса, якая налічвае больш за 10 000 выданняў больш чым на 1 000 мовах. Асаблівае месца на выстаўцы займаюць беларускія кнігі для навучання грамаце XVI–ХХІ стст. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Розныя па складзе, графіцы, мастацкім афармленні, педагагічных прыёмах навучання, яны дэманструюць 400-гадовую гісторыю беларускага буквара.

Толькі на адкрыцці выстаўкі можна будзе ўбачыць і пачуць знакамітага ўладальніка найбуйнейшай калекцыі буквароў у свеце Юрыса Цыбульса, а таксама быць сведкам адкрыцця незвычайнага памятнага знака, прысвечанага першаму “Буквару”.

Урачыстае адкрыццё адбудзецца ў 16.30 у атрыуме (2-гі паверх). 

Чытайце таксама аб адкрыцці выстаўкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 22, 293 27 82.


Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Конкурс да 85-годдзя Рыгора Барадуліна

05.05.2020

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала конкурс да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна і запрашае юных чытачоў да ўдзелу.

Напісанае застаецца

04.05.2020

З 4 мая па 1 чэрвеня  ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Напісанае застаецца”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста Алеся Петрашкевіча (1930–2012).

ЭкаChallenge

29.04.2020

Сёлета сусветная супольнасць адзначае 50-годдзе міжнароднай акцыі “Дзень Зямлі” – найбуйнейшай грамадзянскай падзеі ў свеце, з якой звязана зараджэнне сучаснага экалагічнага руху. Да гэтага дня прымеркаваны выставачны праект “ЭкаChallenge”, на якім прадстаўлены плакаты і кнігі на экалагічную тэматыку з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Вялікай Перамозе прысвячаецца!

15.04.2020

Да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў 15 красавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала маштабны выставачны праект “Вялікая Перамога”.

З глыбінь перажытага

07.04.2020

З 7 красавіка па 30 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “З глыбінь перажытага”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксея Нічыпаравіча Карпюка (1920–1992).



111