ГалоўнаяМерапрыемствыДыялог з жыццём і часам
Роля сям'і ў сучасным свеце
Музейныя заняткі “Буквары народаў свету”

Дыялог з жыццём і часам

Дыялог з жыццём і часам
Іншыя мерапрыемствы
8 мая 2018–6 чэрвеня 2018
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
зала беларускай літаратуры (пам. 205)
Месца правядзення

З 8 мая па 6 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка “Дыялог з жыццём і часам”, прысвечаная 70-годдзю беларускай пісьменніцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года “за шматгалосае гучанне прозы і ўвекавечанне памяці пра пакуты і мужнасць” Святланы Алексіевіч.

Кнігі Святланы Аляксандраўны Алексіевіч ведаюць не толькі ў Беларусі. Яны выдадзены ў ЗША, Германіі, Англіі, Японіі, Швецыі, Кітаі, Індыі і іншых краінах. Як адзначыў крытык Леў Аненскі: “Яе кнігі – жывая гісторыя, расказаная самім народам, і запісаная, пачутая, выбраная таленавітым і праўдзівым летапісцам”. Пісьменніца з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх літаратурных прэмій, у тым ліку міжнародных, сярод якіх – прэмія імя Курта Тухольскага (1996, Швецыя), прэмія міру імя Э.М. Рэмарка (2001, Германія), прэмія “Лепшая кніга года” (2013, Францыя) і іншыя.

Будучы журналістам, С. Алексіевіч спрабавала сябе ў жанрах рэпартажу, артыкула, апавядання. Але вырашальны ўплыў на пісьменніцкі выбар дакументальна-мастацкага жанру аказаў Алесь Адамовіч, адзін з аўтараў выданняў “Я – з вогненнай вёскі” і “Блакаднай кнігі”. Менавіта ў гэтым жанры пачала працаваць Святлана Алексіевіч.

Найбольшую вядомасць пісьменніца атрымала пасля выхаду яе дакументальнай кнігі “У войны не женское лицо”, дзе расказваецца пра подзвіг жанчын-франтавічак, партызанак і падпольшчыц у гады Вялікай Айчыннай вайны. Паводле кнігі Святлана Алексіевіч напісала п’есу (пастаўлена ў 1985 г. у многіх тэатрах краіны і за мяжой) і сцэнарыі аднайменнага цыкла дакументальных фільмаў, якія былі зняты рэжысёрам В. Дашуком (адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР у 1985 г. і “Сярэбраным голубам” на міжнародным кінафестывалі ў Лейпцыгу). Працягам ваеннай тэматыкі стала кніга дзіцячых успамінаў “Апошнія сведкі”, напісаная на беларускай мове.

Зацікавіць наведвальнікаў мастацка-дакументальны цыкл С. Алексіевіч “Голоса Утопии”, які склалі кнігі “У войны не женское лицо”, “Последние свидетели”, “Цинковые мальчики”, “Чернобыльская молитва” і “Время секонд хенд”. У апошняй закранаюцца тэмы Вялікай Айчыннай вайны, Афганістана, Чарнобыля, “перабудовы” і распаду Савецкага Саюза.

Акрамя прадстаўленых на выстаўцы кніг Святланы Алексіевіч на рускай мове, экспазіцыя знаёміць з перакладамі твораў пісьменніцы на беларускую мову, такімі як “У вайны не жаночае аблічча”, “Цынкавыя хлопчыкі”, “Чарнобыльская малітва”, “Зачараваныя смерцю”, “Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)”. Таксама экпануюцца шматлікія пераклады яе твораў на французскую, іспанскую, англійскую, шведскую, нямецкую, кітайскую, украінскую і іншыя мовы.

Дапаўняюць экспазіцыю матэрыялы пра жыццё і творчасць юбіляра.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Уваход на выстаўку – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.
Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам